Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 ноября 2001 г. №1698
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 лiстапада 2001 г. № 1698
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ
РЭСПУБЛIКI IРАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ
ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран
аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай
Рэспублiкi Iран аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных
справах (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага
Аляксандра Францавiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Пагаднення, дазволiўшы ў выпадку неабходнасцi ўнесцi ў яго
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI