ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Указ Президента Республики Беларусь от 13 ноября 2001 г. №663 "Аб мерапрыемствах па святкаванню 120-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     13 лiстапада 2001 г. № 663

АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ ПА СВЯТКАВАННЮ 120-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ
НАРОДНЫХ ПАЭТАЎ БЕЛАРУСI ЯНКI КУПАЛЫ I ЯКУБА КОЛАСА

     У  сувязi  з  будучым  святкаваннем 120-годдзя з дня нараджэння
класiкаў беларускай i сусветнай лiтаратуры, народных паэтаў Беларусi
Янкi Купалы i Якуба Коласа пастанаўляю:
     1. Зацвердзiць  склад Нацыянальнага арганiзацыйнага камiтэта па
правядзенню  ўрачыстых  мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня
нараджэння  народных  паэтаў  Беларусi  Янкi  Купалы  i Якуба Коласа
(прыкладаецца).
     2. Нацыянальнаму    арганiзацыйнаму  камiтэту  распрацаваць   i
зацвердзiць  план  правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных
120-годдзю  з  дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i
Якуба  Коласа,  прадугледзеўшы арганiзацыйна-фiнансавае забеспячэнне
дадзеных    мерапрыемстваў,  шырокую   iнфармацыйна-растлумачальную,
культурную,  выдавецкую  i  мiжнародную  дзейнасць  па   прапагандзе
творчай  спадчыны  народных  паэтаў  Беларусi  Янкi  Купалы  i Якуба
Коласа.
     3. Савету    Мiнiстраў    Рэспублiкi    Беларусь    забяспечыць
фiнансаванне  ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня
нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа.
     4. Мiнiстэрствам,  iншым  рэспублiканскiм  органам  дзяржаўнага
кiравання,  мясцовым  выканаўчым  i  распарадчым  органам   аказваць
садзейнiчанне  Нацыянальнаму арганiзацыйнаму камiтэту па правядзенню
ўрачыстых  мерапрыемстваў,  прысвечаных  120-годдзю з дня нараджэння
народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа.
     5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.ЛУКАШЭНКА

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 13.11.2001 № 663

                               СКЛАД
  Нацыянальнага арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню ўрачыстых
  мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння народных
             паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа

Дражын               - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Уладзiмiр Несцеравiч   (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)

Гуляка               - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч        арганiзацыйнага камiтэта)

Андрэйчанка          - старшыня Вiцебскага аблвыканкома
Уладзiмiр Паўлавiч

Брыгадзiн            - Мiнiстр адукацыi
Пётр Iванавiч

Буралкiн             - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi
Генадзiй Васiльевiч    саюз мастакоў"

Ганчарэнка           - Мiнiстр сувязi
Уладзiмiр Iванавiч

Далгалёў             - старшыня Брэсцкага аблвыканкома
Васiлiй Барысавiч

Дамашкевiч           - старшыня Мiнскага аблвыканкома
Мiкалай Фёдаравiч

Дапкюнас             - дырэктар Лiтаратурнага музея Янкi Купалы
Жанна Казiмiраўна

Iпатава              - старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз
Вольга Мiхайлаўна      беларускiх пiсьменнiкаў"

Камароўская          - дырэктар Лiтаратурна-мемарыяльнага музея
Зiнаiда Мiкалаеўна     Якуба Коласа

Корбут               - Мiнiстр фiнансаў
Мiкалай Пятровiч

Карэнда              - начальнiк Дэпартамента сацыяльнай палiтыкi
Iван Арсеньевiч        Пастаяннага Камiтэта Саюзнай дзяржавы (з яго
                       згоды)

Катляроў             - старшыня Пастаяннай камiсii Палаты
Iгар Васiльевiч        прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
                       Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i
                       навукова-тэхнiчнаму прагрэсу

Мяснiковiч           - Прэзiдэнт Нацыянальнай акадэмii навук
Мiхаiл Уладзiмiравiч   Беларусi

Паўлаў               - старшыня Мiнскага гарвыканкома
Мiхаiл Якаўлевiч

Падгайны             - Мiнiстр iнфармацыi
Мiхаiл Васiльевiч

Рыбакоў              - Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай
Ягор Уладзiмiравiч     тэлерадыёкампанii

Саламаха             - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Аляксандр Пятровiч     грамадска-палiтычнай iнфармацыi Адмiнiстрацыi
                       Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Сiвалобава           - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна    сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
                       Беларусь

Сычоў                - намеснiк Мiнiстра замежных спраў
Аляксандр Мiкалаевiч

Шымаў                - Мiнiстр эканомiкi
Уладзiмiр Мiкалаевiч



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России