ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 верасня 2001 г. № 1374
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI Г.У.ЗАБОРСКАГА
У мэтах увекавечання памяцi народнага архiтэктара СССР,
заслужанага будаўнiка Рэспублiкi Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай
прэмii Рэспублiкi Беларусь Заборскага Георгiя Уладзiмiравiча Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва,
падтрыманую Мiнскiм гарвыканкамам, грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi
саюз архiтэктараў", аб стварэннi i ўстаноўцы ў 2001 годзе помнiка на
магiле Г.У.Заборскага на Усходнiх могiлках, а таксама мемарыяльнай
дошкi на доме № 6 па вул.Нямiзе ў г.Мiнску, у якiм жыў Г.У.Заборскi.
Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у 2001 годзе Мiнскаму
гарвыканкаму 1040 тыс.рублёў на стварэнне помнiка i 390 тыс.рублёў
на стварэнне мемарыяльнай дошкi са сродкаў, прадугледжаных у
рэспублiканскiм бюджэце на iншыя расходы, не аднесеныя да другiх
падраздзелаў.
Мiнскаму гарвыканкаму:
ажыццявiць фiнансаванне работ па ўстаноўцы помнiка i
мемарыяльнай дошкi;
прысвоiць iмя архiтэктара Г.У.Заборскага адной з новых вулiц
г.Мiнска.
Мiнiстэрству архiтэктуры i будаўнiцтва ўстанавiць кантроль за
мэтавым выкарыстаннем выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай
пастановай сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|