Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 сентября 2001 г. №1343
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб бязвiзавых паездках грамадзян"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 верасня 2001 г. № 1343
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
УЗБЕКIСТАН АБ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб бязвiзавых паездках грамадзян.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб бязвiзавых паездках грамадзян
(прыкладаецца)* у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiменку
Аляксандра Мiхайлавiча на правядзенне перагавораў па зацверджанаму
праекту Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН