Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 июля 2001 г. №1037
"Аб узнагароджаннi У.А.Васiлеўскага, Г.Ф.Пальяновiч, Я.С.Стралкоўскага Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiпеня 2001 г. № 1037
АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.А.ВАСIЛЕЎСКАГА, Г.Ф.ПАЛЬЯНОВIЧ,
Я.С.СТРАЛКОЎСКАГА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання,
вялiкi асабiсты ўклад ва ўдасканаленне працэсу кiравання,
раздзяржаўлення i прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi вобласцi
намеснiка старшынi Гомельскага абласнога камiтэта па кiраванню
дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi - начальнiка аддзела рэфармавання
камунальнай уласнасцi Васiлеўскага Уладзiмiра Аляксандравiча;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сiстэме грамадскага
харчавання загадчыцу сталовай Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення
вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркi Гродзенскага
гарвыканкома Пальяновiч Галiну Фёдараўну;
за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё
газавай гаспадаркi г.Мiнска i Мiнскага раёна галоўнага iнжынера
вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Мiнгаз"
Стралкоўскага Яўгена Сцяпанавiча.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН