ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 13 июля 2001 г. №48 "Аб зацвярджэннi дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па форме 1-емк "Справаздача аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

  ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       13 лiпеня 2001 г. № 48

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА
ФОРМЕ 1-ёмк "СПРАВАЗДАЧА АБ НАЯЎНАСЦI РЭЗЕРВУАРАЎ ДЛЯ
ЗАХАВАННЯ НАФТЫ I НАФТАПРАДУКТАЎ"
       ___________________________________________________________--
         Утратило силу   постановлением  Министерства  статистики  и
         анализа  от  31  мая  2004  г.  №  81  (зарегистрировано  в
         Национальном   реестре   -  №  8/11089  от  09.06.2004  г.)
          

     На  падставе  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi   Беларусь  ад  19  красавiка  2000  г.  № 547   "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць   прыкладзеную  форму  дзяржаўнай   статыстычнай
справаздачнасцi  1-ёмк  "Справаздача  аб  наяўнасцi  рэзервуараў для
захавання  нафты  i нафтапрадуктаў" i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы
са справаздачы за 2001 год.
     2. Зацвердзiць прыкладзеную iнструкцыю па запаўненню дзяржаўнай
статыстычнай  справаздачнасцi аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання
нафты  i  нафтапрадуктаў  (форма 1-ёмк)  i  ўвесцi  яе  ў   дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за 2001 год.
     3. Распаўсюдзiць  указаную  ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi  на  юрыдычныя  асобы,  iх
адасобленыя    падраздзяленнi   ўсiх  форм  уласнасцi,  якiя   маюць
рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў.

Выконваючы абавязкi Мiнiстра                               Г.I.ГАСЮК

 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 L-----------------------------------------------------------------
  ----------------------------------------------------------------¬
  ¦                          СПРАВАЗДАЧА                          ¦
  ¦ аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў ¦
  ¦               на "___"________________ 200_ г.                ¦
  L----------------------------------------------------------------

                                                        Форма 1-ёмк
----------------------------------------¬
¦Назва арганiзацыi, якая складае        ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
¦                (поўная назва ў        ¦ статыстыкi i аналiзу
¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
¦      адпаведнасцi са статутам)        ¦ 13.07.2001 № 48
¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦
¦_______________________________________¦ 1 раз у 3 гады
¦  (галоўнае ўпраўленне (упраўленне),   ¦-------------------------¬
¦     трэст, аб'яднанне, канцэрн)       ¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦
¦Орган кiравання _______________________¦¦асобы, iх адасобленыя   ¦
¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦падраздзяленнi ўсiх форм¦
¦_______________________________________¦¦уласнасцi, якiя маюць   ¦
¦    камiтэт, iншы орган кiравання,     ¦¦рэзервуары для захавання¦
¦        грамадскае аб'яднанне)         ¦¦нафты i нафтапрадуктаў, ¦
¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦1 лютага:               ¦
¦_______________________________________¦¦органу дзяржаўнай       ¦
¦Паштовы адрас _________________________¦¦статыстыкi па ўказанню  ¦
¦_______________________________________¦¦абласнога, Мiнскага     ¦
L----------------------------------------¦гарадскога ўпраўленняў  ¦
                                         ¦статыстыкi;             ¦
                                         ¦сваёй вышэйстаячай      ¦
                                         ¦арганiзацыi.            ¦
                                         L-------------------------
----------------------------------------------------------------¬
¦                            КОДЫ                               ¦
+-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦  7  ¦  8   ¦   9    ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦ па    ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ ОКУД  ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦па   ¦улас- ¦прававой¦
¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦па    ¦ОКОПФ   ¦
¦       ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦ОКФС  ¦        ¦
¦       ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0608020¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------

------------------------------------T------T---------T--------------
                                    ¦Нумар ¦Колькасць¦ Iх агульная
   Тып i прызначэнне рэзервуараў    ¦радка ¦рэзерву- ¦ўмяшчальнасць,
                                    ¦      ¦араў     ¦   куб.м
------------------------------------+------+---------+--------------
               A                    ¦  Б   ¦    1    ¦     2
------------------------------------+------+---------+--------------

1. Рэзервуары металiчныя
стацыянарныя для нафты i
нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад
3 куб.м i больш                       01

З iх рэзервуары металiчныя
падземныя                             02

З рэзервуараў металiчных
стацыянарных для нафты i
нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад
3 куб.м i больш:
 для сырой нафты                      03

 для бензiнаў                         04

  у тым лiку з пантонамi              05

 для дызельнага палiва                06

 для iншых светлых нафтапрадуктаў
 (акрамя бензiнаў i дызельнага
 палiва)                              07

 для топачнага мазуту                 08

 для iншых цёмных нафтапрадуктаў
 (акрамя топачнага мазуту i нафтавых
 маслаў)                              09

 для нафтавых маслаў                  10

2. Рэзервуары жалезабетонныя
стацыянарныя для нафты i
нафтапрадуктаў - усяго                11

 У тым лiку для топачнага мазуту      12

3. Падземныя сховiшчы для нафты i
нафтапрадуктаў                        13

 З iх:
 для сырой нафты                      14

 для бензiнаў                         15

 для дызельнага палiва                16
--------------------------------------------------------------------
__________________________                     _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс)                     (iнiцыялы, прозвiшча)
_____________________
     (дата)
___________________________________
    (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              13.07.2001 № 48

          Iнструкцыя па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай
   справаздачнасцi аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i
                    нафтапрадуктаў (форма 1-ёмк)

     1. Справаздачу  аб  наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i
нафтапрадуктаў  складаюць  адзiн раз у 3 гады па стану на 1 студзеня
юрыдычныя  асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi,
якiя маюць рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў.
     2. Юрыдычныя  асобы,  якiя  знаходзяцца на самастойным балансе,
прадстаўляюць  справаздачу  1 лютага органу дзяржаўнай статыстыкi па
ўказанню  абласнога,  Мiнскага  гарадскога ўпраўленняў статыстыкi па
месцы свайго знаходжання i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
     3. Уваходзячыя    ў   склад  юрыдычнай  асобы  яе   адасобленыя
падраздзяленнi  (фiлiялы),  якiя знаходзяцца на самастойным балансе,
маюць  разлiковы  (бягучы)  рахунак,  высылаюць справаздачу 1 лютага
органу   дзяржаўнай  статыстыкi  па  ўказанню  абласнога,   Мiнскага
гарадскога  ўпраўленняў статыстыкi па месцы знаходжання адасобленага
падраздзялення (фiлiяла) i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
     Справаздачнасць    па  адасобленых  падраздзяленнях,  якiя   не
знаходзяцца  на самастойным балансе, прадстаўляецца юрыдычнай асобай
цi  самiмi  адасобленымi падраздзяленнямi ў адпаведнасцi з парадкам,
якi  ўстаноўлены  юрыдычнай  асобай  па  ўзгадненню  са статыстычным
органам па месцы знаходжання адасобленага падраздзялення.
     4. Улiку падлягаюць  усе  спраўныя  i  няспраўныя  стацыянарныя
рэзервуары  металiчныя  ўмяшчальнасцю  ад 3 кубiчных метраў (далей -
куб.м) i болей i жалезабетонныя любой умяшчальнасцi, прызначаныя для
захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя лiчацца на балансе гаспадаркi
(акрамя  здадзеных  у  арэнду)   i   арандаваныя.   Па   арандаваных
рэзервуарах складае справаздачу арандатар.
     Да  стацыянарных  рэзервуараў,  якiя  належаць улiку, адносяцца
таксама  чыгуначныя  i  аўтамабiльныя  цыстэрны  i  налiўныя   судны
(баржы), якiя выкарыстоўваюцца ў якасцi стацыянарных рэзервуараў для
захавання нафты i нафтапрадуктаў.
     5. Не  ўключаюцца  ў  склад улiчваемых стацыянарных рэзервуараў
для захавання нафты i нафтапрадуктаў наступныя рэзервуары:
     стацыянарныя    металiчныя  i  жалезабетонныя  рэзервуары   для
захавання    нафты   i  нафтапрадуктаў,  якiя  лiчацца  на   балансе
гаспадаркi, але здадзены ў арэнду;
     металiчныя  i  жалезабетонныя  рэзервуары для захавання нафты i
нафтапрадуктаў,    якiя    з'яўляюцца  тэхналагiчным   абсталяваннем
(мернiкi, цэхавыя прамежкавыя ёмiстасцi);
     металiчныя  i  жалезабетонныя  рэзервуары для захавання нафты i
нафтапрадуктаў,  якiя  выдзелены  для вады ў супрацьпажарных мэтах i
залiтыя    вадой,    а   таксама  пустыя,  вызваленыя  ад  нафты   i
нафтапрадуктаў па загаду пажарнага нагляду;
     рэзервуары, прызначаныя спецыяльна для вады i iншых вадкасцей;
     зусiм не прыгодныя металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары, якiя
ва  ўстаноўленым  парадку  спiсаны  ў  лом  i  не лiчацца на балансе
гаспадаркi;
     ямныя  ёмiстасцi, уключаючы бетонныя i бетанiраваныя, а таксама
выкладзеныя цэглай i iншымi матэрыяламi;
     перасоўныя   металiчныя  рэзервуары  (аўтамабiльныя   цыстэрны,
бочкi);
     металiчныя  рэзервуары  для  захавання  нафты  i нафтапрадуктаў
умяшчальнасцю менш за 3 куб.м.
     6. Для складання справаздачы неабходны правераныя па стану на 1
студзеня  года,  наступнага  за  справаздачным,  даныя   iнвентарных
картачак улiку асноўных сродкаў (на рэзервуары) цi iнвентарнай кнiгi
(вопiсу)   i  iншых  дакументаў,  якiя  знаходзяцца  ў   бухгалтэрыi
гаспадаркi.
     Iнвентарныя картачкi павiнны быць папярэдне згрупаваны па тыпах
i прызначэнню рэзервуараў, якiя пералiчаны ў графе А справаздачы.
     Пры адсутнасцi iнвентарных картачак на рэзервуары рэкамендуецца
скласцi  дапаможную  ведамасць  па  ўлiку  наяўнасцi  ў   гаспадарцы
стацыянарных  рэзервуараў  для захавання нафты i нафтапрадуктаў. Пры
запаўненнi  i  гэтай  ведамасцi  даныя  павiнны  быць згрупаваны, як
указана  вышэй,  i  па кожнаму рэзервуару ўказаны ў асобным радку, з
наступным    падвядзеннем  вынiкаў  па  кожнай  групе   рэзервуараў.
Дапаможную ведамасць неабходна складаць па наступнай форме:
     iнвентарны нумар i назва рэзервуара;
     прадукт, якiм заняты цi для якога прызначаны рэзервуар;
     умяшчальнасць кожнага рэзервуара па калiбровачнай таблiцы цi па
абмеру.
     Пры  групаваннi  даных  па  тыпах  i  прызначэнню   рэзервуараў
належыць зыходзiць з таго, што ў справаздачы павiнны быць прыведзены
наступныя даныя:
     у радку   01  -  аб  усiх  улiчваемых  стацыянарных  металiчных
рэзервуарах для захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад  3
куб.м i больш з размеркаваннем гэтых даных па радках 03,  04 i 06-10
у залежнасцi ад прызначэння рэзервуараў;
     у радку  02  -  аб  усiх  металiчных  падземных рэзервуарах для
захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад 3 куб.м  i  больш.
Да  падземных  металiчных  рэзервуараў  адносяцца  рэзервуары,  калi
найвышэйшы ўзровень  вадкасцi  ў  рэзервуары  нiжэй  за  найнiжэйшую
планаваную  метку  прылеглай  пляцоўкi  (у  межах 3 метраў ад сценкi
рэзервуара) не менш як на 0,2 метра;
     у  радку  03 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання сырой нафты;
     у  радку  04 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не  выкарыстоўваюцца,  але  прызначаны  для  захавання  бензiну ўсiх
гатункаў, яго дыстылятаў i кампанентаў;
     у  радку  05 - у тым лiку рэзервуары з пантонамi, якiя фактычна
выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання
бензiну ўсiх гатункаў, яго дыстылятаў i кампанентаў;
     у  радку  06 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не  выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання дызельнага палiва
ўсiх гатункаў i кампанентаў;
     у  радку  07 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не  выкарыстоўваюцца,  але  прызначаны  для  захавання iншых светлых
нафтапрадуктаў  (акрамя  бензiну  i  дызельнага палiва), а менавiта:
усiх гатункаў лiграiну, газы, а таксама iх дыстылятаў, кампанентаў i
пiролiзнай сыравiны;
     у  радку  08 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання топачнага мазуту;
     у  радку  09 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не  выкарыстоўваюцца,  але  прызначаны  для  захавання  iншых цёмных
нафтапрадуктаў, а менавiта: мазуту флоцкага, маторнага палiва, iншых
нафтапрадуктаў,  якiя  не  ўказаны  вышэй, акрамя топачнага мазуту i
нафтавых маслаў;
     у  радку  10 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не  выкарыстоўваюцца,  але  прызначаны  для  захавання ўсiх гатункаў
нафтавых  маслаў  i iх дыстылятаў, уключаючы змазачныя i прызначаныя
для тэхналагiчных мэт;
     у  радку  11  - аб усiх стацыянарных жалезабетонных рэзервуарах
для нафты i нафтапрадуктаў, якiя належаць улiку;
     у  радку  12  -  у  тым  лiку  жалезабетонныя  рэзервуары, якiя
фактычна  выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для
захавання топачнага мазуту;
     у  радку  13  -  аб  усiх  падземных  сховiшчах  для  нафты   i
нафтапрадуктаў,  якiя  належаць улiку. Пад падземнымi сховiшчамi для
нафты  i  нафтапрадуктаў  належыць  разумець  сховiшчы,   збудаваныя
геатэхналагiчнымi  i  горнымi  спосабамi  ў непранiкальных для гэтых
прадуктаў  масiвах  горных  парод:  у адкладах каменнай солi, гiпсу,
ангiдрыду,    даламiту,  мергелю,  вапняку,  глiны,  магматычных   i
вечнамёрзлых    парод    (дадатак   1  да  ГОСТ  1510-84  "Нефть   и
нефтепродукты"  (маркировка,  упаковка, транспортировка и хранение);
СНиП   2.11.04.85  "Подземные  хранилища  нефти,  нефтепродуктов   и
сжиженных газов");
     у    радку    14  -  аб  падземных  сховiшчах,  якiя   фактычна
выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання
сырой нафты;
     у    радку    15  -  аб  падземных  сховiшчах,  якiя   фактычна
выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання
бензiнаў;
     у    радку    16  -  аб  падземных  сховiшчах,  якiя   фактычна
выкарыстоўваюцца    i   не  выкарыстоўваюцца,  але  прызначаны   для
дызельнага палiва.
     7. Даныя  аб  умяшчальнасцi  рэзервуараў  заносяць у дапаможную
ведамасць i ў справаздачу па форме 1-ёмк у кубiчных метрах i ў цэлых
адзiнках без дзесятых частак.
     Калi  ў  гаспадарцы  ўмяшчальнасць рэзервуараў улiчваецца не па
кубатуры, а па вазе нафты i нафтапрадуктаў, якiя туды ўмяшчаюцца, то
вагавую    ўмяшчальнасць  неабходна  перавесцi  ў  ёмiстасць,   якая
паказваецца  ў  кубiчных  метрах.  Для гэтага належыць колькасць тон
нафтапрадукту  цi  нафты,  якiя змяшчаюцца ў рэзервуар, падзялiць на
ўдзельную  вагу  дадзенага  нафтапрадукту  цi  нафты. Удзельная вага
нафты  i  нафтапрадуктаў  прымаецца  наступная: сырая нафта - 0,890,
авiяцыйны  бензiн  -  0,720,  аўтамабiльны бензiн - 0,750, лiграiн -
0,785,  газа  -  0,830,  дызельнае  i маторнае палiва - 0,865, мазут
флоцкi - 0,900, iншыя мазуты - 0,998, нафтавыя маслы - 0,900.
     8. Пасля  падлiку вынiкаў па кожнай групе рэзервуараў атрыманыя
падрахункавыя сумы пераносяць у бланк справаздачы. Пры гэтым у графе
1    справаздачы    паказваецца  агульная  лiчба  адзiнак   улiчаных
рэзервуараў    для    захавання    нафты   i  нафтапрадуктаў   (якiя
выкарыстоўваюцца  i  не выкарыстоўваюцца, спраўных i якiя патрабуюць
рамонту),  а ў графе 2 - iх агульная поўная ўмяшчальнасць у кубiчных
метрах, а не занятая.
     9. Пры    складаннi    справаздачы   павiнна  быць   праведзена
арыфметычная  праверка  з улiкам таго, што па кожнай графе паказчыкi
радка 01 павiнны раўняцца суме паказчыкаў радкоў 03, 04, 06-10.
     10. Паказчыкi    справаздачы   аб  наяўнасцi  рэзервуараў   для
захавання  нафты  i  нафтапрадуктаў  неабходна  супаставiць з данымi
папярэдняй справаздачы для прадухiлення магчымых памылак.

     Заўвага.  Тэрмiналогiя,  якая прыведзена ў дадзенай iнструкцыi,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення гэтай справаздачы.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России