Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 мая 2001 г. №741
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Марока аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i аховы раслiн"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 мая 2001 г. № 741
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА
МАРОКА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КАРАНЦIНУ I
АХОВЫ РАСЛIН
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства
Марока аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i аховы раслiн.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Каралеўства Марока аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i
аховы раслiн у якасцi асновы для вядзення перагавораў
(прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра сельскай гаспадаркi i
харчавання Рубанiка Анатолiя Мiкалаевiча на вядзенне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту названага Пагаднення.
Дазволiць уносiць у праект дадзенага Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН