ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 красавiка 2001 г. № 29
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПРАВIЛЫ АТЭСТАЦЫI, ПЕРАВОДУ,
АРГАНIЗАЦЫI ЭКЗАМЕНАЎ I ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ
ШКОЛ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства образования от 1
декабря 2006 г. № 108 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/15651 от 09.01.2007 г.)
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361, Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пункт 14 Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i
выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаных загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25
кастрычнiка 1999 г. № 642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi,
пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных
школ Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., № 1, 8/1442), выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
"14. У агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь выпускныя
экзамены праводзяцца ў 9-х класах за курс базавай школы i ў 11(12)-х
класах - за курс сярэдняй школы.
У спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах)
выпускныя экзамены праводзяцца ў 9(10)-х класах за курс базавай
школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
Вучнi 11(12)-х класаў па жаданню могуць праходзiць
цэнтралiзаванае тэсцiраванне, парадак i тэрмiны правядзення якога
вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Патрабаваннi, што прад'яўляюцца на экзаменах i пры
цэнтралiзаваным тэсцiраваннi да ведаў, уменняў i навыкаў вучняў,
вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
Пiсьмовыя работы, вусныя адказы i вынiкi цэнтралiзаванага
тэсцiравання вучняў па кожнаму прадмету ацэньваюцца ў адпаведнасцi з
зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь нормамi
ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ.
Вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання па аднаму або некалькiх
прадметах могуць па заявах вучняў залiчвацца экзаменацыйнымi
камiсiямi агульнаадукацыйных школ у якасцi адзнакi выпускнога
экзамену па адпаведнаму прадмету i ўлiчвацца пры выстаўленнi
падагульняючых адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен па прадмету
вучнi не здаюць".
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
___________________________________________________________--
|