Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 апреля 2001 г. №577
"Аб узнагароджаннi В.П.Антонава, В.А.Бабiча, А.I.Жызнеўскага, С.В.Мартысюка, В.Дз.Нiкiцiна Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 красавiка 2001 г. № 577
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.П.АНТОНАВА, В.А.БАБIЧА,
А.I.ЖЫЗНЕЎСКАГА, С.В.МАРТЫСЮКА, В.ДЗ.НIКIЦIНА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за шматгадовую плённую працу, дасягнутыя поспехi ў развiццi
дрэваапрацоўчай i мэблевай вытворчасцi генеральнага дырэктара
адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельдрэў" Антонава Валерыя
Пятровiча;
за шматгадовую добрасумленную працу, вялiкi асабiсты ўклад у
павышэнне якасцi i павелiчэнне аб'ёмаў аказваемых насельнiцтву
жыллёва-камунальных паслуг намеснiка начальнiка Вiцебскага абласнога
дзяржаўнага падраднага рамонтна-будаўнiчага аб'яднання
"Вiцебскаблрамбуд" Бабiча Вiктара Антонавiча;
за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у развiццё
будаўнiчай галiны ў рэспублiцы генеральнага дырэктара адкрытага
акцыянернага таварыства "Будкомплекс" Жызнеўскага Аляксандра
Iванавiча;
за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання,
значны асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё раёна
старшыню Жабiнкаўскага раённага выканаўчага камiтэта Мартысюка
Сяргея Васiльевiча;
за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны
асабiсты ўклад у развiццё праектна-будаўнiчага комплексу горада
Мiнска першага намеснiка старшынi камiтэта архiтэктуры,
горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта Нiкiцiна Вiктара Дзмiтрыевiча.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН