Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 апреля 2001 г. №572
"Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iрак аб паветраных зносiнах"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 красавiка 2001 г. № 572
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IРАК АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Iрак аб паветраных зносiнах.
Адобрыць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iрак
аб паветраных зносiнах (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць:
на правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення
дэлегацыю ў наступным складзе:
Доста Аляксандр Iванавiч - першы намеснiк Старшынi Дзяржаўнага
камiтэта па авiяцыi (кiраўнiк дэлегацыi);
Пашукоў Анатолiй Аляксандравiч - начальнiк аддзела
знешнеэканамiчных сувязей i перавозак Дзяржаўнага камiтэта па
авiяцыi;
Хмурэц Анатолiй Георгiевiч - загадчык аддзела заканадаўства аб
дзяржаўным i сацыяльным будаўнiцтве юрыдычнага ўпраўлення Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
на падпiсанне названага Пагаднення - першага намеснiка Старшынi
Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi Досту Аляксандра Iванавiча.
Дазволiць уносiць у праект указанага Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН