Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 апреля 2001 г. №488
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Выканаўчай Уладай Грузii аб паветраных зносiнах"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 красавiка 2001 г. № 488
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ВЫКАНАЎЧАЙ
УЛАДАЙ ГРУЗII АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Выканаўчай Уладай Грузii аб паветраных зносiнах.
Упаўнаважыць на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення дэлегацыю ў наступным складзе:
Доста - першы намеснiк Старшынi Дзяржаўнага
Аляксандр Iванавiч камiтэта па авiяцыi (кiраўнiк дэлегацыi)
Амбразевiч - начальнiк аддзела дагаворна-прававога
Юрый Георгiевiч ўпраўлення Мiнiстэрства замежных спраў
Пашукоў - намеснiк начальнiка ўпраўлення
Анатолiй Аляксандравiч эканомiкi - начальнiк аддзела
знешнеэканамiчных сувязей i перавозак
Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi
Хмурэц - загадчык аддзела заканадаўства аб
Анатолiй Георгiевiч дзяржаўным i сацыяльным будаўнiцтве
юрыдычнага ўпраўлення Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Адобрыць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Выканаўчай Уладай
Грузii аб паветраных зносiнах (прыкладаецца)*.
Дазволiць уносiць у праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН