ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 19 февраля 2001 г. №62 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю аўтарскай песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у 2001 годзе"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       19 лютага 2001 г. № 62

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПРАВЯДЗЕННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА
ФЕСТЫВАЛЮ АЎТАРСКАЙ ПЕСНI "МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ" СЯРОД НАВУЧЭНЦАЎ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ I СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ У 2001 ГОДЗЕ

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб
Мiнiстэрстве    адукацыi    Рэспублiкi   Беларусь",  планам   работы
Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь на I паўгоддзе 2001 года,
зацверджаным  Мiнiстрам  адукацыi Рэспублiкi Беларусь 22 снежня 2000
г.,  i ў мэтах далейшага развiцця i прапаганды жанру аўтарскай песнi
загадваю:
     Зацвердзiць Палажэнне аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю
аўтарскай     песнi    "Маладыя    галасы"    сярод       навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных  i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
у 2001 годзе (прыкладаецца).

Мiнiстр                                                  В.I.СТРАЖАЎ

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         19.02.2001 № 62

                             ПАЛАЖЭННЕ
        аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю аўтарскай
 песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i
       сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у 2001 годзе

     1. Асноўнымi  мэтамi  i  задачамi  рэспублiканскага   фэстывалю
аўтарскай     песнi    "Маладыя    галасы"    сярод       навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных  i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
у 2001 годзе (далей - фестываль) з'яўляюцца:
     эстэтычнае выхаванне навучэнскай моладзi;
     адкрыццё  новых  творчых талентаў у жанры аўтарскай песнi сярод
навучэнцаў    прафесiянальна-тэхнiчных    i   сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў;
     садзейнiчанне творчаму росту маладых аўтараў i выканаўцаў;
     далучэнне    навучэнскай   моладзi  да  паэтычнай  i   песеннай
творчасцi.
     2. Першы этап фестывалю праводзiцца прафесiянальна-тэхнiчнымi i
сярэднiмi    спецыяльнымi    навучальнымi    ўстановамi   ў   рамках
аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў.
     3. Лепшыя    выканаўцы    аўтарскай    песнi      накiроўваюцца
прафесiянальна-тэхнiчнымi  i  сярэднiмi  спецыяльнымi   навучальнымi
ўстановамi  на  другi этап фестывалю ў лютым для ўдзелу ў абласных i
Мiнскiм  гарадскiм аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнай творчасцi
навучэнцаў    прафесiянальна-тэхнiчных    i   сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў.
     4. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага
гарадскога  выканаўчага  камiтэта  запрашаюць  для  ўдзелу  ў рамках
аглядаў-конкурсаў    мастацкай   самадзейнай  творчасцi   навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных    i    сярэднiх  спецыяльных   навучальных
устаноў.
     5. Журы  конкурсу  другога  этапа  вызначае  лепшых  аўтараў  i
выканаўцаў  з  лiку  навучэнцаў  прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў.
     6. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага
гарадскога    выканаўчага    камiтэта   па  вынiках  другога   этапа
аглядаў-конкурсаў    мастацкай   самадзейнай  творчасцi   навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных  i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
вызначаюць  i  накiроўваюць  у  лютым  2001  года  лепшых  аўтараў i
выканаўцаў аўтарскай песнi сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных
i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных устаноў для ўдзелу ў заключным
этапе фестывалю.
     7. Па   прапанове  журы  другога  этапа  сярэднiя   спецыяльныя
навучальныя  ўстановы накiроўваюць лепшых аўтараў i выканаўцаў сярод
навучэнцаў  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў для ўдзелу ў
заключным трэцiм этапе фестывалю.
     8. Заключны  трэцi  этап  фестывалю аўтарскай песнi праводзiцца
16-18 сакавiка 2001 г. у Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установе
"Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва".
     9. Журы  другога  этапа  фестывалю вызначае для ўдзелу ў трэцiм
этапе  не больш як 20 пераможцаў ад кожнай вобласцi i горада Мiнска.
Колькасны  састаў  удзельнiкаў заключнага трэцяга этапа фестывалю не
павiнен перавышаць 150 чалавек.
     10. Кожны   ўдзельнiк  выконвае  2-3  творы  аўтарскай   песнi.
Удзельнiкi   павiнны  прадставiць  членам  журы  друкаваныя   тэксты
выконваемых твораў з указаннем аўтараў слоў i музыкi.
     11. Не    дапускаюцца    ў    якасцi  музычнага   суправаджэння
электраiнструменты i фанаграмы.
     12. Журы    заключнага  трэцяга  этапа  фестывалю   фармiруецца
Рэспублiканскай    вучэбна-метадычнай  установай  "Цэнтр   мастацкай
творчасцi  навучэнскай  моладзi "Юнацтва" з вядучых бардаў Беларусi,
музыкантаў, паэтаў.
     13. На  ўсiх  этапах  фестывалю  журы  вылучае  ўдзельнiкаў   у
наступных намiнацыях:
     аўтарская (паэтычная i музычная асновы твораў);
     выканаўчая (вакал i валоданне музычным iнструментам);
     ансамблi    (выбар  рэпертуару,  лепшая  аранжыроўка  твора   i
сцэнiчная культура).
     14. Праезд  удзельнiкаў  на  фестываль  i  назад бяруць на сябе
камандыруючыя навучальныя ўстановы.
     15. Фiнансаванне  выдаткаў  на  правядзенне  заключнага   этапа
фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
     16. У  мэтах  заахвочвання  ўдзельнiкаў  фестывалю  праводзiцца
ўзнагароджванне  прызамi  па  кожнай  намiнацыi  (1-3  месцы,  па  1
заахвочвальнаму прызу ў кожнай намiнацыi).
     17. Заключны    канцэрт  пераможцаў  фестывалю  адбудзецца   18
сакавiка  2001  г.  у  Рэспублiканскай  вучэбна-метадычнай  установе
"Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва".




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России