ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 лютага 2001 г. № 9
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ВЫШЭЙШАЙ
НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361, Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
У пункт II Прыкладнага палажэння аб вышэйшай навучальнай
установе, зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 "Аб зацвярджэннi палажэнняў аб
адукацыi i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi",
унесцi наступныя змяненнi:
у абзацы восьмым словы "фiзiчнымi асобамi" замянiць словамi
"асабiстымi прадпрымальнiкамi";
абзац дзесяты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Вышэйшая навучальная ўстанова дзейнiчае на аснове статута, якi
распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем. Статут
вышэйшай навучальнай установы зацвярджаецца заснавальнiкам.
Дзяржаўная рэгiстрацыя ствараемай (рэарганiзуемай) вышэйшай
навучальнай установы як юрыдычнай асобы, змяненняў i дапаўненняў у
яе статут ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi
актамi";
у абзацы трынаццатым словы "або юрыдычнай асобы. Названыя
структуры дзейнiчаюць на падставе статутаў, якiя зацвярджаюцца ў
вызначаным заканадаўствам парадку" выключыць.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк Намеснiк
Мiнiстра фiнансаў Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж А.П.Колас
16.02.2001 16.02.2001
|