Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 февраля 2001 г. №158
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 лютага 2001 г. № 158
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ВЕТЭРЫНАРЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi.
2. Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне
ветэрынарыi (прыкладаецца)* у якасцi асновы для вядзення
перагавораў, прадугледжаных дадзенай пастановай.
___________________________________
*Не рассылаецца.
Дазволiць уносiць у праект названага Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
3. Упаўнаважыць начальнiка Галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi з
Дзяржаўнай ветэрынарнай iнспекцыяй Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi
i харчавання Аксёнава Аляксандра Макаравiча на вядзенне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў
галiне ветэрынарыi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН