Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 февраля 2001 г. №146
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне забеспячэння прамысловай бяспекi на небяспечных вытворчых аб'ектах"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 лютага 2001 г. № 146
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ПРАМЫСЛОВАЙ БЯСПЕКI
НА НЕБЯСПЕЧНЫХ ВЫТВОРЧЫХ АБ'ЕКТАХ
Cавет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў
галiне забеспячэння прамысловай бяспекi на небяспечных вытворчых
аб'ектах.
Адобрыць праект Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне
забеспячэння прамысловай бяспекi на небяспечных вытворчых аб'ектах
(прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях Астапава
Валерыя Пятровiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
______________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН