ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
4 января 2001 г. № 4-З
О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ФЕДЕРАЛЬНЫМ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ АВСТРИЯ О СОТРУДНИЧЕСТВЕ ПО ВОПРОСУ ДОБРОВОЛЬНЫХ
ВЫПЛАТ РЕСПУБЛИКОЙ АВСТРИЯ ЛИЦАМ, КОТОРЫЕ ПРИВЛЕКАЛИСЬ
НАЦИОНАЛ-СОЦИАЛИСТСКИМ РЕЖИМОМ К РАБСКОМУ И ПРИНУДИТЕЛЬНОМУ
ТРУДУ
Принят Палатой представителей 20 декабря 2000 года
Одобрен Советом Республики 20 декабря 2000 года
Ратифицировать Соглашение между Правительством Республики
Беларусь и Федеральным Правительством Республики Австрия о
сотрудничестве по вопросу добровольных выплат Республикой Австрия
лицам, которые привлекались национал-социалистским режимом к
рабскому и принудительному труду, подписанное в г.Вене 24 октября
2000 года.
Президент Республики Беларусь А.ЛУКАШЕНКО
ПАГАДНЕННЕ
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным
Урадам Рэспублiкi Аўстрыя аб супрацоўнiцтве па
пытаннi добраахвотных выплат Рэспублiкай Аўстрыя
асобам, што прыцягвалiся нацыянал-сацыялiсцкiм
рэжымам да рабскай i прымусовай працы
Урад Рэспублiкi Беларусь i Федэральны Урад Рэспублiкi Аўстрыя,
названыя надалей Дамаўляючымiся Бакамi,
прызнаючы, што дыктатура i вайна мелi сваiм вынiкам нянавiсць у
адносiнах да iншаземцаў, няволю, расiзм, нецярпiмасць i масавае
знiшчэнне людзей i што выключнасць i непараўнальнасць злачынстваў
Халакосту, масавае знiшчэнне славянскiх i iншых народаў сталi
заклiкам да пастаяннай пiльнасцi супраць усiх форм дыктатуры i
таталiтарызму,
у перакананасцi, што працяглая стабiльнасць i мiрнае i
бяспечнае суiснаванне могуць быць гарантаваны толькi ў духу
справядлiвасцi i прымiрэння i што веданне i адчувальнасць структур i
механiзмаў нацыянал-сацыялiсцкай неправавой сiстэмы павiнны
перадавацца будучым пакаленням у якасцi перасцярогi,
кiруючыся жаданнем усталяваць супрацоўнiцтва памiж
Дамаўляючымiся Бакамi для таго, каб ажыццявiць добраахвотныя выплаты
з боку Рэспублiкi Аўстрыя асобам, што прыцягвалiся да рабскай i
прымусовай працы нацыянал-сацыялiсцкiм рэжымам на тэрыторыi сучаснай
Аўстрыi з улiкам адказнасцi адпаведных фiрм,
прызнаючы, што гэтай добраахвотнай выплатай Рэспублiка Аўстрыя
ўносiць значны ўклад у справу прымiрэння, мiру i ўзаемаразумення
памiж народамi ў Еўропе,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Азначэннi
Для мэт гэтага Пагаднення
(1) азначэнне "аўстрыйскi Фонд" азначае створаны ў адпаведнасцi
з аўстрыйскiм федэральным законам Фонд добраахвотных выплат
Рэспублiкай Аўстрыя асобам, што былi пагнаны на прымусовыя работы
нацыянал-сацыялiсцкiм рэжымам (Фонд прымiрэння);
(2) азначэнне "беларускi Фонд" азначае створаны ў Рэспублiцы
Беларусь Фонд "Узаемаразуменне i прымiрэнне".
Артыкул 2
Прадмет Пагаднення
Федэральны Урад Рэспублiкi Аўстрыя даручыць аўстрыйскаму Фонду
выплацiць суму ў памеры 270 мiльёнаў аўстрыйскiх шылiнгаў у выглядзе
аднаразовых фiнансавых выплат фiзiчным асобам, што былi дэпартаваны
нацыянал-сацыялiсцкiм рэжымам на тэрыторыю сучаснай Рэспублiкi
Аўстрыя i прымушалiся да займання рабскай i прымусовай працай, на
момант дэпартацыi з'яўлялiся грамадзянамi СССР i па стане на 15
лютага 2000 года пастаянна пражывалi на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь цi Эстонскай Рэспублiкi. Гэта распаўсюджваецца таксама на
асоб, што пастаянна пражываюць у сучасны момант у былых рэспублiках
Савецкага Саюза за выключэннем Расiйскай Федэрацыi, Латвii, Лiтвы,
Украiны i Малдовы, калi яны былi дэпартаваны з Беларусi цi Эстонii.
Артыкул 3
Прадумовы атрымання выплат
(1) Атрымальнiкамi выплат у азначаных памерах могуць быць
асобы, што былi дэпартаваны нацыянал-сацыялiсцкiм рэжымам на
тэрыторыю сучаснай Рэспублiкi Аўстрыя i прыцягвалiся да рабскай i
прымусовай працы, паколькi яны не могуць атрымаць выплаты са сродкаў
фонду "Памяць, адказнасць, будучыня" Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя па намiнацыi "Рабская i прымусовая праца":
а) якiя прыцягвалiся да рабскай працы - па 105000 аўстрыйскiх
шылiнгаў,
б) якiя прыцягвалiся да прымусовай працы ў прамысловасцi - па
35000 аўстрыйскiх шылiнгаў,
в) якiя прыцягвалiся да прымусовай працы ў сельскай
гаспадарцы - па 20000 аўстрыйскiх шылiнгаў,
г) дзецi, якiя былi дэпартаваны разам з бацькамi, i
непаўналетнiя дзецi ва ўзросце да 12 гадоў, а таксама дзецi, што
нарадзiлiся пад час знаходжання iх мацi на тэрыторыi Аўстрыi ў
якасцi прымусовых рабочых (у залежнасцi ад катэгорыi, пад якую
падпадаюць бацькi), i
д) жанчыны, якiя прыцягвалiся да прымусовай працы i нарадзiлi
дзяцей, знаходзячыся ў радзiльных дамах для работнiц з Усходняй
Еўропы, цi якiх прымусiлi перарваць цяжарнасць - дадаткова па 5000
аўстрыйскiх шылiнгаў,
што з'яўлялiся на момант дэпартацыi грамадзянамi СССР i па
стане на 15 лютага 2000 года пастаянна пражывалi на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь i Эстонскай Рэспублiкi, а таксама асобы, якiя
пастаянна пражываюць у сучасны момант у былых рэспублiках Савецкага
Саюза за выключэннем Расiйскай Федэрацыi, Латвii, Лiтвы, Украiны i
Малдовы, калi яны былi дэпартаваны з Беларусi цi Эстонii.
(2) Заявы на атрыманне выплат падаюцца асабiста i на аснове
гэтага Пагаднення. Асобы, чыя поўная i правераная дакументацыя аб
тым, што яны прыцягвалiся да рабскай i прымусовай працы, знаходзiцца
ў беларускiм Фондзе, не абавязаны падаваць новыя заявы для атрымання
выплат. Калi асоба, што мае права на атрыманне выплат, памерла 15
лютага 2000 года цi пазней, яе правам могуць скарыстацца яе
спадчыннiкi ў адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам. Судовы шлях
атрымання выплат на аснове гэтага Пагаднення выключаецца.
(3) Асоба, якая падае заяву на атрыманне выплат, павiнна
падмацаваць дакументальна цi даказаць iншым шляхам сваю адпаведнасць
названым прадумовам. Пры атрыманнi выплат неабходна зрабiць не
падлягаючую адмене заяву, што надалей нiякiя дадатковыя патрабаваннi
i прэтэнзii не будуць выстаўлены да Рэспублiкi Аўстрыя i аўстрыйскiх
прадпрымальнiкаў, а таксама да Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя i
германскiх прадпрымальнiкаў за прымусовую i рабскую працу ў межах
гэтага Пагаднення.
(4) Урад Рэспублiкi Беларусь i Федэральны Урад Рэспублiкi
Аўстрыя iнфармуюць асобна адзiн аднаго аб дэталях, што рэгулююць
пытаннi атрымання i памеру выплат.
Артыкул 4
Прадумовы выплаты
(1) Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў, што знаходзяцца ў
распараджэннi аўстрыйскага Фонду, праз беларускi Фонд. Сродкi
аўстрыйскага Фонду будуць пералiчвацца па патрэбнасцi на працягу
максiмальна кароткага тэрмiну на падставе перададзеных беларускiм
Фондам i выбарачна правераных аўстрыйскiм Фондам спiсаў асоб, што
падпадаюць пад адну з катэгорый, названых у пункце 1 артыкула 3
гэтага Пагаднення, i адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
(2) Выплаты пералiчваюцца ў канвертуемай валюце на рахунак
беларускага Фонду, нумар якога Урад Рэспублiкi Беларусь паведамiць
Федэральнаму Ураду Рэспублiкi Аўстрыя.
(3) Урад Рэспублiкi Беларусь бярэ абавязацельства вызвалiць
выплаты па гэтым Пагадненнi ад усiх збораў, падаткаў i пошлiн, не
ўтрымлiваць нiякiх сум. Выплаты ажыццяўляюцца атрымальнiкам у поўным
аб'ёме без усялякiх утрыманняў i не могуць з'яўляцца падставай для
змяншэння iншых сацыяльных выплат, паслуг у галiне аховы здароўя i
iншых галiнах.
(4) Беларускi Фонд бярэ абавязацельства прыняць захады да таго,
каб асобы, чые заявы на выплаты былi адхiлены, атрымалi магчымасць
падаць скаргу ў касацыйнае бюро Фонду.
(5) У iнтарэсах максiмальнай адкрытасцi выканання гэтага
Пагаднення прадугледжваецца адпаведная рэгулярная мiжнародная
рэвiзiя дзейнасцi беларускага Фонду, прычым рэвiзоры адбiраюцца ў
вынiку ўзгаднення памiж аўстрыйскiм i беларускiм Фондамi. Выдаткi,
што з'яўляюцца ў сувязi з гэтым, аплачваюцца аўстрыйскiм Фондам.
(6) Пры арганiзацыi выплат неабходна прадугледзець поўнае i
ўсебаковае iнфармаванне атрымальнiкаў выплат i грамадскасцi адносна
аўстрыйскага паходжання сродкаў i мэт выплат.
(7) Астатнiя падрабязнасцi, што датычаць арганiзацыi выплат,
рэгулююцца асобнымi пагадненнямi памiж беларускiм i аўстрыйскiм
Фондамi. У гэтых пагадненнях рэгулююцца таксама пытаннi суразмернага
пакрыцця выдаткаў, што ўзнiкаюць у вынiку дзейнасцi беларускага
Фонду (аплата працы супрацоўнiкаў i кошт расходных матэрыялаў), за
кошт аўстрыйскага Фонду. Акрамя таго, неабходна сачыць, каб пры
арганiзацыi выплат асобам, што прыцягвалiся да прымусовай i рабскай
працы, як са сродкаў германскага Фонду, так i са сродкаў
аўстрыйскага Фонду не было двайных выплат.
Артыкул 5
Абарона iнфармацыi
(1) Беларускi i аўстрыйскi Фонды маюць права на атрыманне ад
урадавых i грамадскiх устаноў iнфармацыi, якая неабходна для
выканання задач, што стаяць перад iмi. Iнфармацыя не прадастаўляецца
ў тым выпадку, калi iснуюць адмысловыя палажэннi ў заканадаўстве цi
калi iнтарэсы канкрэтнай асобы, якiя патрэбна абаранiць, датычаць
захавання ў тайне даных i з'яўляюцца больш важкiмi, чым апраўданая
зацiкаўленасць беларускага i аўстрыйскага Фондаў у атрыманнi
iнфармацыi.
(2) Атрыманыя даныя могуць быць выкарыстаны толькi ў мэтах
гэтага Пагаднення, асабiстыя звесткi аб фiзiчных асобах - толькi
дзеля працэсу атрымання выплат. Выкарыстанне гэтых даных дзеля iншых
мэт дазваляецца, калi ёсць адназначная згода канкрэтнай асобы.
Артыкул 6
Прадстаўнiцтва
(1) Урад Рэспублiкi Беларусь можа прызначыць свайго
прадстаўнiка ў якасцi члена праўлення (кураторыума) Фонду
прымiрэння.
(2) Урад Рэспублiкi Беларусь бярэ абавязацельства прыняць
захады да таго, каб прадстаўнiкам, што названы аўстрыйскiм Фондам,
было дазволена знаёмiцца з работай беларускага Фонду, што звязана з
выкананнем гэтага Пагаднення.
Артыкул 7
Прававая бяспека
Рэспублiка Беларусь не будзе надалей выказваць, прадстаўляць i
падтрымлiваць дадатковыя прэтэнзii сваiх грамадзян да Рэспублiкi
Аўстрыя i аўстрыйскiх прадпрыемстваў, што звязаны з выкананнем
рабскiх i прымусовых работ пад час нацыянал-сацыялiсцкага рэжыму на
тэрыторыi сучаснай Рэспублiкi Аўстрыя.
Артыкул 8
Заявы былых савецкiх i сучасных грамадзян Рэспублiкi
Беларусь за межамi гэтага Пагаднення
Гэта Пагадненне не закранае магчымасцi для былых савецкiх i
беларускiх цi сучасных грамадзян Рэспублiкi Беларусь, што не
падпадаюць пад дзеянне гэтага Пагаднення, накiроўваць заявы
непасрэдна ў адрас аўстрыйскага Фонду.
Артыкул 9
Набыццё сiлы
(1) Гэта Пагадненне набывае сiлу ў дзень атрымання апошняга
пiсьмовага паведамлення Дамаўляючыхся Бакоў аб выкананнi
ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для набыцця сiлы гэтым
Пагадненнем.
Зроблена ў г.Вене 24 кастрычнiка 2000 года ў двух экзэмплярах
на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
|