ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2000 г. № 2028
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 18 ЛIСТАПАДА 1996 г.
№ 735
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 10 декабря 2003 г. № 1599
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 142, 5/13515)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Унесцi ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
18 лiстапада 1996 г. № 735 "Аб камiсii па справах непаўналетнiх пры
Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 33,
арт.867) наступныя змяненнi i дапаўненне:
1.1. у пункце 1 словы: "Часовае палажэнне" замянiць словам
"Палажэнне";
1.2. пункт 2 прызнаць страцiўшым сiлу;
1.3. у Часовым палажэннi аб камiсiях па справах непаўналетнiх,
зацверджаным гэтай пастановай:
1.3.1. у назве Часовага палажэння словы: "Часовае палажэнне"
замянiць словам "Палажэнне";
1.3.2. у пунктах 1, 12, падпункце 13.1 пункта 13 словы:
"выхаваўча-працоўных" замянiць словам "выхаваўчых";
1.3.3. у абзацы другiм пункта 11:
словы: "пунктамi 1, 2, 5, 6 артыкула 33 Кодэкса законаў аб
працы" замянiць словамi: "пунктамi 1, 2, 3 i 6 артыкула 42
Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (Ведамасцi Нацыянальнага
сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 26-27, арт.432; Нацыянальны
рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70)";
словы: "пунктамi 3, 4, 7, 8 артикула 33 i пунктамi 1-3 артыкула
254" замянiць словамi: "пунктамi 4, 5, 7-9 артыкула 42 i пунктамi
1-3 артыкула 44";
1.3.4. у абзацы другiм падпункта 13.8 пункта 13:
словы: "выхаваўча-працоўнай" замянiць словам "выхаваўчай";
словы: "папраўча-працоўную калонiю" замянiць словамi: "другую
калонiю iншага вiду рэжыму";
дапоўнiць падпункт абзацам наступнага зместу:
"прысутнiчаць у судовым пасяджэннi пры вырашэннi судом пытанняў
аб умоўна-датэрмiновым вызваленнi ад пакарання непаўналетнiх, аб
замене непаўналетнiм неадбытай часткi пакарання больш мяккiм
пакараннем, аб пераводзе асуджаных з выхаваўчай калонii ў другую
калонiю iншага вiду рэжыму, а таксама пры вырашэннi iншых пытанняў,
якiя закранаюць законныя правы i iнтарэсы непаўналетнiх";
1.3.5. у падпункце 13.11 пункта 13, абзацы першым пункта 26
словы: "выхаваўча-працоўнай" замянiць словам "выхаваўчай";
1.3.6. у абзацы чацвёртым пункта 14, пункце 17, падпункце 18.1
пункта 18, пункце 21 словы: "Часовага палажэння" замянiць словам
"Палажэння";
1.3.7. падпункт 16.3 пункта 16 выключыць;
1.3.8. у абзацы другiм пункта 27 словы: "артыкуламi 5-5 i 6
Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i" выключыць;
1.3.9. у падпункце 35.1 пункта 35 словы: "Часовым палажэннем"
замянiць словам "Палажэннем".
2. Дадзеная пастанова ўступае у сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне
Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (Ведамасцi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 28-29, арт.433;
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г.,
№ 77-78, 2/71).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
___________________________________________________________--
|