ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 кастрычнiка 2000 г. № 1661
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ОТ 18 ЖНIЎНЯ 2000 г. № 1289
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Частку першую пункта 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 18 жнiўня 2000 г. № 1289 "Аб выдзяленнi грашовых сродкаў
для правядзення разлiкаў з сельскагаспадарчымi арганiзацыямi за
збожжа i набыцця бялковай сыравiны i кармавых дабавак" (Нацыянальны
рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 79, 5/3865)
выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Прасiць Нацыянальны банк i iншыя банкi выдаць у
жнiўнi-лiстападзе 2000 г. на тэрмiн да 1 студзеня 2002 г. юрыдычным
асобам крэдыты (без улiку наяўнасцi ў пазычальнiкаў матэрыяльнага
забеспячэння па гэтых крэдытах) у памеры 10 млн.долараў ЗША для
правядзення разлiкаў з калгасамi, саўгасамi, сялянскiмi
(фермерскiмi) гаспадаркамi, iншымi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi
за пастаўку па дагаворах збожжа для рэспублiканскiх дзяржаўных
патрэб i ў памеры 2,8 млн.долараў ЗША для набыцця бялковай сыравiны
i кармавых дабавак за межамi рэспублiкi. Крэдыты выдаюцца пад 15
працэнтаў гадавых i пагашаюцца пачынаючы з 1 сакавiка 2001 г. у
адпаведнасцi з узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу
замежнай валюты пазычальнiкам".
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|