Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 октября 2000 г. №1637
"Аб прадастаўленнi Л.А.Кандратавай паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Харватыя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыне ннi да падаткаў на даходы i маёмасць"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 кастрычнiка 2000 г. № 1637
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI Л.А.КАНДРАТАВАЙ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ХАРВАТЫЯ
АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI
ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА
ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага падатковага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь Кандратаву Ларысу Аляксандраўну на
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Харватыя аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць i даручыць ёй
фармiраванне беларускай дэлегацыi.
2. Прызнаць страцiўшым сiлу абзац другi пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 1997 г. № 1697 "Аб
правядзеннi перагавораў па заключэнню Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Харватыя аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць".
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН