ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 кастрычнiка 2000 г. № 1634
АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ ДЗЕЦI"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Правесцi з 20 снежня 2000 г. па 31 студзеня 2001 г.
дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам мiнiстэрстваў, iншых
органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў i Мiнскага
гарвыканкама, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
2. Мiнiстэрству адукацыi да 1 снежня 2000 г. зацвердзiць
пералiк мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага
кiравання, грамадскiх арганiзацый (з iх згоды), прапанаваных для
ўдзелу ў дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама
гэтых арганiзацый.
Па ўзгадненню з зацiкаўленымi пры неабходнасцi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.
3. Кiраўнiкам мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў
прыняць удзел у дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя
дамы, у тым лiку сямейнага тыпу, школы-iнтэрнаты, апякунскiя,
прыёмныя сем'i, дзiцячыя бальнiцы, павiншаваць дзяцей з Новым годам,
Калядамi, уручыць iм падарункi, паклапацiцца аб вырашэннi iснуючых
праблем.
Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам
далучыцца да названай акцыi.
4. Фiнансаванне расходаў па правядзенню дабрачыннай акцыi "Нашы
дзецi" ажыццявiць за кошт цэнтралiзаваных i пазабюджэтных сродкаў
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама эканомii
каштарыса расходаў.
5. Правесцi ў рамках дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ў г.Мiнску
28 снежня 2000 г. на базе Палаца Рэспублiкi дабрачыннае навагодняе
свята для дзяцей з удзелам кiраўнiцтва рэспублiкi.
Рэкамендаваць аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму правесцi
28-30 снежня 2000 г. з удзелам прадстаўнiкоў аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкама аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных гарадах i
г.Мiнску, а таксама правесцi дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей
ва ўсiх гарадах i раёнах рэспублiкi ў перыяд школьных канiкул з
удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне дабрачынных навагоднiх свят
для дзяцей у абласцях, гарадах i раёнах ажыццяўляецца за кошт
сродкаў мясцовых бюджэтаў з прыцягненнем сродкаў арганiзацый.
6. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню дабрачыннага
навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.
Указанаму арганiзацыйнаму камiтэту зацвердзiць склад
рэжысёрска-пастановачнай групы навагодняга свята i рабочы план яго
падрыхтоўкi.
7. Арганiзацыйнаму камiтэту па правядзенню дабрачыннага
навагодняга свята для дзяцей вызначыць расходы на арганiзацыю i
правядзенне свята.
Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць фiнансаванне навагодняга
свята для дзяцей са сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
8. Аблвыканкамам забяспечыць дастаўку на дабрачыннае навагодняе
свята дзiцячых дэлегацый у г.Мiнск i назад.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
Дадатак
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
24.10.2000 № 1634
Склад арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню
дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей
Дзямчук - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
Мiхаiл Iванавiч Беларусь (старшыня аргкамiтэта)
Стражаў - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi
Васiлiй Iванавiч аргкамiтэта)
Гуляка - начальнiк упраўлення
Леанiд Паўлавiч сацыяльна-культурнай палiтыкi Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
(намеснiк старшынi аргкамiтэта)
Бутрым - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Георгiй Аляксеевiч сацыяльнай i выхаваўчай работы
Мiнiстэрства адукацыi
Грыдзюшка - прэзiдэнт Беларускага фонду
Уладзiмiр Паўлавiч сацыяльнай падтрымкi дзяцей i
падлеткаў "Мы - дзецям" (з яго згоды)
Гундар - дырэктар Рэспублiканскага
Аляксандр Андрэевiч культурна-асветнiцкага цэнтра
Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
Гурын - намеснiк старшынi Мiнскага
Васiлiй Васiльевiч гарвыканкама
Казак - дырэктар Дырэкцыi Палаца Рэспублiкi
Аляксандр Канстанцiнавiч
Лапацiк - першы намеснiк начальнiка
Мiкалай Iванавiч мiлiцыi - начальнiк галоўнага
ўпраўлення крымiнальнай мiлiцыi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Малашэвiч - галоўны iнспектар галоўнага
Уладзiмiр Уладзiмiравiч ўпраўлення сацыяльнай i выхаваўчай
работы Мiнiстэрства адукацыi
Матуш - галоўны педыятр Мiнiстэрства
Лiдзiя Iванаўна аховы здароўя
Новiкава - галоўны спецыялiст упраўлення
Валянцiна Анатольеўна сацыяльна-культурнай палiтыкi
Апарату Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
Пазняк - Старшыня Дзяржаўнага камiтэта
Аляксандр Рыгоравiч па справах моладзi
Рыбакоў - намеснiк Старшынi Нацыянальнай
Ягор Уладзiмiравiч дзяржаўнай тэлерадыёкампанii
(з яго згоды)
Рылатка - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч
Сверж - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч
Свянцiцкi - першы намеснiк Мiнiстра гандлю
Мiхаiл Iванавiч
Сiвалобава - першы намеснiк начальнiка
Алена Аляксандраўна ўпраўлення сацыяльна-культурнай
палiтыкi Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Слука - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Алег Георгiевiч
Харавец - намеснiк начальнiка галоўнага
Валерый Маркавiч ўпраўлення грамадска-палiтычнай
iнфармацыi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
(з яго згоды)
Юшкевiч - першы намеснiк Мiнiстра лясной
Мiкалай Тарасавiч гаспадаркi
|