ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 кастрычнiка 2000 г. № 1601
АБ УПАЎНАВАЖАННI В.П.ПУГАЧОВА НА ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ
ПА НЕКАТОРЫХ ПРАЕКТАХ МIЖУРАДАВЫХ IНВЕСТЫЦЫЙНЫХ
ПАГАДНЕННЯЎ З ЗАМЕЖНЫМI КРАIНАМI I ПАДПIСАННЕ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЙЕМЕНСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ
IНВЕСТЫЦЫЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Пугачова В.П.
на:
1.1. правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў, адобраных
у якасцi асновы для перагавораў пастановамi Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 25 мая 1999 г. № 759, ад 25 мая 1999 г. №
760, ад 25 мая 1999 г. № 762, ад 25 мая 1999 г. № 763, ад 25 мая
1999 г. № 764, ад 25 мая 1999 г. № 766, ад 25 мая 1999 г. № 767, ад
1 лiстапада 1999 г. № 1712, ад 1 лiстапада 1999 г. № 1714, ад 30
снежня 1999 г. № 2051, ад 30 снежня 1999 г. № 2052, ад 30 снежня
1999 г. № 2053, ад 17 красавiка 2000 г. № 524, а таксама па праектах
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Фiлiпiны аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый,
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiванскай
Рэспублiкi аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове
iнвестыцый, Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi аб
садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый;
1.2. падпiсанне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Йеменскай Рэспублiкi аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай
ахове iнвестыцый.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь згодна з прыкладзеным пералiкам.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.10.2000 № 1601
ПЕРАЛIК
пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
якiя страцiлi сiлу
1. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 мая
1999 г. № 758 "Аб наданнi намеснiку Мiнiстра замежных спраў Садоху
В.Я. паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праектах мiжурадавых
пагадненняў аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове
iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь,
1999 г., № 44, 5/876).
2. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 25 мая 1999 г. № 759 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Тунiскай
Рэспублiкi аб садзенiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., №
44, 5/877).
3. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 25 мая 1999 г. № 760 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iарданскага
Хашымiцкага Каралеўства аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай
ахове iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi
Беларусь, 1999 г., № 44, 5/878).
4. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 25 мая 1999 г. № 762 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iракскай
Рэспублiкi аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове
iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь,
1999 г., № 44, 5/896).
5. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 25 мая 1999 г. № 763 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Алжырскай
Народнай Дэмакратычнай Рэспублiкi аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i
ўзаемнай ахове iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў
Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 44, 5/897).
6. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 25 мая 1999 г. № 764 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Кувейт
аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., №
44, 5/898).
7. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 25 мая 1999 г. № 766 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства
Саудаўская Аравiя аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове
iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь,
1999 г., № 44, 5/900).
8. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 25 мая 1999 г. № 767 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Султаната Аман
аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., №
44, 5/906).
9. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 1 лiстапада 1999 г. № 1712 "Аб правядзеннi перамоў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Чылi
аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., №
85, 5/1956).
10. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 1 лiстапада 1999 г. № 1714 "Аб правядзеннi перамоў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Iнданезiя аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай абароне
iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь,
1999 г., № 85, 5/1958).
11. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 30 снежня 1999 г. № 2051 " Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Гвiнейскай
Рэспублiкi аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове
iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь,
2000 г., № 5, 5/2351).
12. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 30 снежня 1999 г. № 2052 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Народнай
Рэспублiкi Бангладэш аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове
iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь,
2000 г., № 5, 5/2352).
13. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 30 снежня 1999 г. № 2053 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Гана
аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., №
5, 5/2353).
14. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 17 красавiка 2000 г. № 524 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Мальта аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., №
41, 5/3014).
15. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 5 чэрвеня 2000 г. № 807 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Йеменскай Рэспублiкi аб садзейнiчаннi
ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 56, 5/3340).
|