Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 2000 г. №1432
"Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 верасня 2000 г. № 1432
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў
ГАЛIНЕ ДРУКУ I IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i
iнфармацыi, падпiсанае ў г.Мiнску 29 чэрвеня 2000 г.
2. Вызначыць Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку
органам, якi каардынуе выкананне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне
друку i iнфармацыi.
3. Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне
аб выкананнi беларускiм бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i
iнфармацыi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН