Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 сентября 2000 г. №1403
"Аб змяненнi ў складзе дэлегацыi Урада Рэспублiкi Беларусь на перагаворах у 2000 годзе па пытанню дадатковай фiнансавай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь - ахвярам нацыянал-сацыялiсцкага ўцiску"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 верасня 2000 г. № 1403
АБ ЗМЯНЕННI Ў СКЛАДЗЕ ДЭЛЕГАЦЫI УРАДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
НА ПЕРАГАВОРАХ У 2000 ГОДЗЕ ПА ПЫТАННЮ ДАДАТКОВАЙ
ФIНАНСАВАЙ ДАПАМОГI ГРАМАДЗЯНАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ -
АХВЯРАМ НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛIСЦКАГА ЎЦIСКУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Для ўдзелу ў перагаворах з Аўстрыйскай Рэспублiкай дадаткова
ўключыць у склад дэлегацыi Урада Рэспублiкi Беларусь па перагаворах
у 2000 годзе па пытанню дадатковай фiнансавай дапамогi грамадзянам
Рэспублiкi Беларусь - ахвярам нацыянал-сацыялiсцкага ўцiску,
зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11
лiстапада 1999 г. № 1767, Козака Васiлiя Iосiфавiча - намеснiка
Мiнiстра сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, намеснiка старшынi
кантрольнага савета Беларускага рэспублiканскага фонду
"Узаемаразуменне i прымiрэнне".
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню В.I.Козака для ўдзелу
ў перагаворах ажыццявiць за кошт сродкаў Беларускага
рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне".
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН