ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 31 августа 2000 г. №38 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Пералiк спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       31 жнiўня 2000 г. № 38

 АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПЕРАЛIК
 СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ, СПЕЦЫЯЛIЗАЦЫЙ I КВАЛIФIКАЦЫЙ СЯРЭДНIХ
 СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     На  падставе  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  17  красавiка  1997  г.  № 361,  Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Унесцi    ў    Пералiк    спецыяльнасцей,  спецыялiзацый   i
квалiфiкацый  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў Рэспублiкi
Беларусь   (далей  -  Пералiк),  зацверджаны  загадам   Мiнiстэрства
адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  ад  1  лiстапада  1999  г. № 649 "Аб
зацвярджэннi  Пералiку  спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый
сярэднiх   спецыяльных  навучальных  устаноў  Рэспублiкi   Беларусь"
(Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2000 г.,
№ 1, 8/1444), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
     1.1. пасля    радка    "Г    09.02.00. Дакументазнаўства      i
дакументацыйнае  забеспячэнне  кiравання. Арганiзатар справаводства,
архiвiст"  дапоўнiць  Пералiк радком наступнага зместу: "Г 09.02.01.
Арганiзацыйнае  забеспячэнне  кiравання.  Арганiзатар справаводства,
архiвiст, сакратар-рэферэнт";
     1.2. радок  "П  02.03.00. Музыка  i  спевы.  Настаўнiк музыкi i
спеваў"  выкласцi  ў  наступнай  рэдакцыi:  "П  02.03.00. Выкладанне
музыкi  i  музычнае  выхаванне.  Настаўнiк  музыкi, музычны кiраўнiк
дашкольнай установы";
     1.3. радок  "П  02.03.01. Творчая дзейнасць. Настаўнiк музыкi i
спеваў,  музычны  кiраўнiк,  кiраўнiк  гуртка  (клуба  па iнтарэсах,
калектыву,  аб'яднання,  студыi i iнш. з указаннем вiдаў дзейнасцi),
культарганiзатар"  выкласцi  ў  наступнай  рэдакцыi:  "П   02.03.01.
Творчая  дзейнасць.  Настаўнiк  музыкi,  музычны кiраўнiк дашкольнай
установы,    кiраўнiк    гуртка  (клуба  па  iнтарэсах,   калектыву,
аб'яднання,    студыi    i   iнш.  з  указаннем  вiдаў   дзейнасцi),
культарганiзатар";
     1.4. радок   "П  02.03.02. Акампанемент.  Настаўнiк  музыкi   i
спеваў,   музычны  кiраўнiк,  акампанiятар"  выкласцi  ў   наступнай
рэдакцыi:  "П  02.03.02. Акампанемент.  Настаўнiк  музыкi,   музычны
кiраўнiк дашкольнай установы, акампанiятар";
     1.5. радок "П 02.03.03. Сусветная мастацкая культура. Настаўнiк
музыкi i спеваў, музычны кiраўнiк" выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "П
02.03.03. Сусветная  мастацкая  культура.  Настаўнiк музыкi, музычны
кiраўнiк дашкольнай установы";
     1.6. радок "Т 03.01.06. Тэхналогiя аўтаматызаванай вытворчасцi.
Тэхнiк-механiк"    выкласцi  ў  наступнай  рэдакцыi:  "Т   03.01.06.
Тэхналогiя аўтаматызаванай вытворчасцi. Тэхнiк-тэхнолаг";
     1.7. радок       "Т    05.06.01. Эксплуатацыя    i       рамонт
пад'ёмна-транспартных,  будаўнiча-дарожных  машын  i   абсталявання.
Тэхнiк-механiк"    выкласцi   ў  наступнай  рэдакцыi:   "Т 05.06.01.
Эксплуатацыя  i  рамонт  пад'ёмна-транспартных,  будаўнiчых  машын i
абсталявання. Тэхнiк-механiк";
     1.8. радок  "Т  05.13.00. Пажарная  тэхнiка  i бяспека. Пажарны
тэхнiк"  выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Т 05.13.00. Папярэджванне i
лiквiдацыя надзвычайных сiтуацый. Тэхнiк";
     1.9. пасля  радка "Т 11.02.01. Тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт
электрапрыводаў  i  сiстэм  аўтаматыкi  тэхналагiчнага абсталявання.
Тэхнiк-электрык"  дапоўнiць  Пералiк  радком  наступнага  зместу: "Т
11.02.02. Наладка  i  эксплуатацыя  электронных  сiстэм  праграмнага
кiравання  аўтаматызаванымi  электрапрыводамi  i  электрааўтаматыкi.
Тэхнiк-электрык, тэхнiк-электронiк";
     1.10. пасля  радка  "Т 19.01.04. Будаўнiцтва цеплавых i атамных
электрастанцый.    Тэхнiк-будаўнiк"    дапоўнiць   Пералiк   радкамi
наступнага зместу:
     "Т    19.01.05. Праектаванне    будынкаў    i      збудаванняў.
Тэхнiк-праекцiроўшчык";
     "Т    19.01.06. Тэхнiчная   эксплуатацыя  i  рамонт   будынкаў.
Тэхнiк-будаўнiк";
     1.11. пасля     радка    "Т    19.05.01. Мантаж       унутраных
санiтарна-тэхнiчных сiстэм i вентыляцыi. Тэхнiк-сантэхнiк" дапоўнiць
Пералiк  радком  наступнага  зместу: "Т 19.05.02. Мантаж i тэхнiчнае
абслугоўванне    санiтарна-тэхнiчных    сiстэм    i      вентыляцыi.
Тэхнiк-сантэхнiк";
     1.12. радок    "Т    19.06.01. Сiстэмы    водазабеспячэння    i
водаадвядзення.   Тэхнiк-тэхнолаг-будаўнiк"  выкласцi  ў   наступнай
рэдакцыi:    "Т    19.06.01. Будаўнiцтва   i  эксплуатацыя   сiстэмы
водазабеспячэння i водаадвядзення. Тэхнiк-тэхнолаг-будаўнiк";
     1.13. пасля    радка    "Э   01.03.24. Эканомiка  i   кiраванне
прадпрыемствам  бытавога абслугоўвання. Эканамiст" дапоўнiць Пералiк
радкамi наступнага зместу:
     "Э 01.03.25. Эканомiка i кiраванне турызмам. Эканамiст";
     "Э  01.03.26. Эканомiка  i  кiраванне  гасцiнiчнай гаспадаркай.
Эканамiст";
     "Э  01.03.27. Эканомiка  i  кiраванне  рэстараннай гаспадаркай.
Эканамiст".
     2. Устанавiць,  што  асобы,  якiя  былi  залiчаны  ў   сярэднiя
спецыяльныя  навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь да ўвядзення ў
дзеянне    дадзенай   пастановы,  будуць  навучацца  далей  па   тых
спецыяльнасцях i спецыялiзацыях, на якiя яны паступалi.
     3. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 2001 г.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России