Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 августа 2000 г. №1205
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя аб супрацоўнiцтве ў галiне электрычнай i паштовай сувязi"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 жнiўня 2000 г. № 1205
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ УРАДАМ САЮЗНАЙ
РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
ЭЛЕКТРЫЧНАЙ I ПАШТОВАЙ СУВЯЗI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сувязi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам
фiнансаў, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi
Югаславiя аб супрацоўнiцтве ў галiне электрычнай i паштовай сувязi.
Упаўнаважыць Мiнiстра сувязi Крукоўскага Мiкалая Аляксандравiча
на правядзенне ўказаных перагавораў.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя аб супрацоўнiцтве ў
галiне электрычнай i паштовай сувязi (прыкладаецца) *) у якасцi
асновы для правядзення перагавораў.
Дазволiць пры неабходнасцi ўнесцi ў ходзе перагавораў у праект
названага Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН