ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 жнiўня 2000 г. № 1182
АБ КАЛЕГII ДЗЯРЖАЎНАГА КАМIТЭТА ПА СПРАВАХ МОЛАДЗI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 29 октября 2001 г. N 1554
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2001 г., N 103, 5/9279)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Лiчыць неабходным мець у Дзяржаўным камiтэце па справах
моладзi Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 11 чалавек.
2. Зацвердзiць калегiю Дзяржаўнага камiтэта па справах моладзi
Рэспублiкi Беларусь у складзе А.Р.Пазняка (старшыня), Л.М.Антонавай,
У.В.Вайцянкова *), А.М.Каранкевiча *), К.I.Козыра, А.У.Нахаенкi,
А.В.Прымака, В.А.Санчука, А.А.Шабалiной, М.Ю.Яжовай *),
У.В.Янчэўскага *).
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пункт 2 пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15
жнiўня 1996 г. № 543 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Дзяржаўным
камiтэце па справах моладзi Рэспублiкi Беларусь" (Збор указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996
г., № 23, арт.583);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня
1997 г. № 1631 "Аб калегii Дзяржаўнага камiтэта па справах моладзi
Рэспублiкi Беларусь".
_________________________________
*) З iх згоды.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|