Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2000 г. №879
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне электрычнай i паштовай сувязi"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 чэрвеня 2000 г. N 879
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЭЛЕКТРЫЧНАЙ I ПАШТОВАЙ СУВЯЗI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сувязi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам
фiнансаў, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб
супрацоўнiцтве ў галiне электрычнай i паштовай сувязi.
Упаўнаважыць Мiнiстра сувязi Крукоўскага Мiкалая Аляксандравiча
на правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне электрычнай i
паштовай сувязi (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
Дазволiць пры неабходнасцi ўносiць у праект Пагаднення змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ