Указ Президента Республики Беларусь от 9 июня 2000 г. №331
"Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення звання "Нацыянальны" творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь"
УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 чэрвеня 2000 г. N 331
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ ЗВАННЯ
"НАЦЫЯНАЛЬНЫ" ТВОРЧЫМ САЮЗАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення
звання "Нацыянальны" творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь.
2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага
апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
09.06.2000 N 331
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку прысваення звання "Нацыянальны"
творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь
1. Званне "Нацыянальны" прысвойваецца творчаму саюзу Указам
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за асаблiвы ўклад гэтага саюза ў
развiццё нацыянальнай культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь.
2. Званне "Нацыянальны" можа прысвойвацца творчаму саюзу, якi:
2.1. мае:
адметныя дасягненнi ў сферы культуры i мастацтва на працягу не
менш чым пятнаццаць гадоў яго дзейнасцi;
грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры i мастацтва ў
Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;
структурныя падраздзяленнi, што актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або
ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь;
у сваiм складзе членаў (удзельнiкаў) з ганаровымi званнямi,
лаўрэатаў айчынных i мiжнародных прэмiй у галiне культуры i
мастацтва;
шматгадовы станоўчы вопыт падрыхтоўкi творчай моладзi;
2.2. уносiць дзейсны ўклад у распрацоўку i рэалiзацыю
прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай культурнай палiтыкi;
2.3. ажыццяўляе актыўную статутную дзейнасць (прапаганда
вынiкаў працы, сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi групамi
насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iнш.).
3. Рашэнне аб прадстаўленнi творчага саюза да прысваення звання
"Нацыянальны" прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры сумесна з
каардынацыйнай радай асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская
канфедэрацыя творчых саюзаў". Адпаведныя матэрыялы накiроўваюцца
Мiнiстэрствам культуры на разгляд у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту
Рэспублiкi Беларусь.