Постановление Совета Министров Республики Беларусь и Национального банка Республики Беларусь от 19 мая 2000 г. №718/22
"Аб падпiсаннi Пратакола аб парадку i норме бесперашкоднага вывазу фiзiчнымi асобамi дзяржаў - удзельнiц Мытнага саюза наяўнай замежнай валюты ў трэцiя краiны"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 мая 2000 г. N 718/22
АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА АБ ПАРАДКУ I НОРМЕ БЕСПЕРАШКОДНАГА
ВЫВАЗУ ФIЗIЧНЫМI АСОБАМI ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ МЫТНАГА САЮЗА
НАЯЎНАЙ ЗАМЕЖНАЙ ВАЛЮТЫ Ў ТРЭЦIЯ КРАIНЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляюць:
Прыняць прапанову Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi,
Дзяржаўным мытным камiтэтам, аб падпiсаннi Пратакола аб парадку i
норме бесперашкоднага вывазу фiзiчнымi асобамi дзяржаў - удзельнiц
Мытнага саюза наяўнай замежнай валюты ў трэцiя краiны (прыкладаецца)
*).
____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка
Рэспублiкi Беларусь Лузгiна Мiкалая Уладзiмiравiча на падпiсанне ад
iмя Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь указанага Пратакола.
Прэм'ер-мiнiстр Старшыня Праўлення
Рэспублiкi Беларусь Нацыянальнага банка
У.ЯРМОШЫН Рэспублiкi Беларусь
П.ПРАКАПОВIЧ