Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 мая 2000 г. №625
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Наўгародскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 мая 2000 г. N 625
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I АДМIНIСТРАЦЫЯЙ НАЎГАРОДСКАЙ
ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ,
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Наўгародскай
вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным,
навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
В.У. на правядзенне ўказаных перагавораў, дазволiўшы ў выпадку
неабходнасцi ўнесцi ў праект Пагаднення змяненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Адмiнiстрацыяй Наўгародскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве
(прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН