ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 апреля 2000 г. №588 "Аб падпiсаннi Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Мiжнародным агенцтвам па атамнай энергii (МАГАТЭ)"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      27 красавiка 2000 г. N 588

 АБ ПАДПIСАННI МЕМАРАНДУМА АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ 
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIЖНАРОДНЫМ АГЕНЦТВАМ ПА АТАМНАЙ 
 ЭНЕРГII (МАГАТЭ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1.  Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Нацыянальнай  акадэмiяй  навук  Беларусi,  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i
iншымi   рэспублiканскiмi   органамi   дзяржаўнага   кiравання,   аб
правядзеннi  перагавораў  па  праекту Мемарандума аб узаемаразуменнi
памiж  Урадам Рэспублiкi Беларусь i Мiжнародным агенцтвам па атамнай
энергii (МАГАТЭ).

     2.  Зацвердзiць  у  якасцi  асновы  для перагавораў прыкладаемы
праект   Мемарандума  аб  узаемаразуменнi  памiж  Урадам  Рэспублiкi
Беларусь i Мiжнародным агенцтвам па атамнай энергii (МАГАТЭ) *).

     _______________________
     *) Не рассылаецца.

     3.  Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiмовiча
Уладзiмiра   Мiкалаевiча   на  правядзенне  перагавораў  па  праекту
Мемарандума  аб  узаемаразуменнi  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Мiжнародным  агенцтвам  па  атамнай  энергii  (МАГАТЭ)  i падпiсанне
ўказанага  Мемарандума, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у праект
Мемарандума змяненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.

     4.   Пагадзiцца   з  прапановай  Мiнiстэрства  замежных  спраў,
узгодненай  з  зацiкаўленымi  рэспублiканскiмi  органамi дзяржаўнага
кiравання  i Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, аб правядзеннi з
7  па  14  чэрвеня  2000 г. на базе Акадэмiчнага навукова-тэхнiчнага
комплексу  "Сосны"  рэгiянальнага  семiнара  "Азнаямленне з сiстэмай
гарантый МАГАТЭ".
     Нацыянальнай  акадэмii  навук Беларусi, Дзяржаўнаму камiтэту па
навуцы  i  тэхналогiях,  Мiнiстэрству  па  надзвычайных  сiтуацыях i
Мiнiстэрству  замежных  спраў  забяспечыць арганiзацыю i правядзенне
ўказанага семiнара.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России