ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 апреля 2000 г. №528 "Аб выдзяленнi Адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк" крэдытаў на набыццё сродкаў аховы раслiн"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     18 красавiка 2000 г. N 528

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI АДКРЫТЫМ АКЦЫЯНЕРНЫМ ТАВАРЫСТВАМ "АШЧАДНЫ
 БАНК "БЕЛАРУСБАНК" КРЭДЫТАЎ НА НАБЫЦЦЁ СРОДКАЎ АХОВЫ
 РАСЛIН I РАЗЛIКI ЗА МIНЕРАЛЬНЫЯ ЎГНАЕННI 
       ___________________________________________________________--
         Название - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров от 26 июля 2000 г. N 1133

         АБ  ВЫДЗЯЛЕННI  АДКРЫТЫМ  АКЦЫЯНЕРНЫМ  ТАВАРЫСТВАМ "АШЧАДНЫ
         БАНК "БЕЛАРУСБАНК" КРЭДЫТАЎ НА НАБЫЦЦЁ СРОДКАЎ АХОВЫ РАСЛIН
       ___________________________________________________________--

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров  Республики  Беларусь  от
         26 июля 2000 г. N 1133 (Национальный  реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 72, 5/3686)]

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1.  Прасiць  Адкрытае   акцыянернае  таварыства  "Ашчадны  банк
"Беларусбанк" выдаць крэдыты ў агульным  памеры 8 млн.долараў ЗША на
набыццё сродкаў  аховы раслiн i разлiкi  за мiнеральныя ўгнаеннi (са
зваротам  гэтых крэдытаў  да 1   сакавiка 2001  г. у  адпаведнасцi з
узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты)
юрыдычным асобам згодна з дадаткам. 
       ___________________________________________________________--
         Пункт 1  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров от 26 июля 2000 г. N 1133

            1. Прасiць Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк
         "Беларусбанк"   выдаць   крэдыты   ў   агульным   памеры  8
         млн.долараў  ЗША  на  набыццё   сродкаў  аховы  раслiн  (са
         зваротам   гэтых  крэдытаў   да  1   сакавiка  2001   г.  у
         адпаведнасцi з узгодненымi  з Нацыянальным банкам графiкамi
         продажу   замежнай  валюты)   юрыдычным  асобам   згодна  з
         дадаткам.
       ___________________________________________________________--

     2. Прадаставiць гарантыю Урада  Рэспублiкi  Беларусь  Адкрытаму
акцыянернаму  таварыству  "Ашчадны банк "Беларусбанк" у адносiнах да
звароту  крэдытаў  (уключаючы  выплату  працэнтаў   па   iх),   якiя
выдзяляюцца  гэтым  банкам  у  адпаведнасцi  з  пунктам  1  дадзенай
пастановы.
     Гарантыя Урада   Рэспублiкi  Беларусь  прадугледжвае  пагашэнне
ўказаных  крэдытаў  (уключаючы  працэнты  па  iх)  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага   фонду   падтрымкi   вытворцаў  сельскагаспадарчай
прадукцыi,  харчавання i аграрнай навукi  (у  выпадку  незвароту  iх
Рэспублiканскiм вытворчым аб'яднаннем па аграхiмiчнаму абслугоўванню
сельскай   гаспадаркi)   i   мясцовых   мэтавых   бюджэтных   фондаў
стабiлiзацыi  эканомiкi  вытворцаў  сельскагаспадарчай  прадукцыi  i
харчавання  (у  выпадку  незвароту  iх  iншымi  юрыдычнымi  асобамi,
названымi ў дадатку да дадзенай пастановы).
     Мiнiстэрству фiнансаў аформiць ва ўстаноўленым парадку дадзеную
гарантыю Урада Рэспублiкi Беларусь.

     3. Нацыянальнаму  банку  забяспечыць  продаж  юрыдычным асобам,
якiя атрымалi ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы крэдыты,
замежнай   валюты   на   таргах  адкрытага  акцыянернага  таварыства
"Беларуская валютна-фондавая бiржа" для пагашэння ўказаных  крэдытаў
(уключаючы працэнты па iх).

     4. У   мэтах   забеспячэння   своечасовага   звароту  крэдытаў,
выдадзеных  у  адпаведнасцi  з  гэтай  пастановай,  устанавiць,  што
пазычальнiкi  ў  перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi
па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць
па  ўзгадненню  з  банкамi  да  40  працэнтаў  выручкi ад рэалiзацыi
прадукцыi  (работ  i  паслуг)  на  iх   субрахункi   для   далейшага
накiравання  на  пагашэнне  запазычанасцi  па  названых  крэдытах  i
працэнтаў па iх,  а таксама на куплю замежнай  валюты  для  дадзеных
мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў
у  бюджэт,  дзяржаўныя  мэтавыя  бюджэтныя  i  пазабюджэтныя  фонды,
уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, устаноўлены дадзенай
пастановай парадак не прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi
па гэтых плацяжах.

     5. Мiнiстэрству  сельскай  гаспадаркi  i харчавання забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,  прадугледжаных  дадзенай
пастановай.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН

                                       Дадатак
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       18.04.2000 N 528

                              ПЕРАЛIК
       юрыдычных асоб, якiм прадугледжваецца выдача крэдытаў на
    набыццё сродкаў аховы раслiн i разлiкi за мiнеральныя ўгнаеннi 
       ___________________________________________________________--
         Название - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров от 26 июля 2000 г. N 1133

                              ПЕРАЛIК
         юрыдычных асоб, якiм прадугледжваецца выдача
         крэдытаў  на  набыццё  сродкаў аховы раслiн
       ___________________________________________________________--


 ----------------------------------------------T--------------------
 Назва юрыдычных асоб                          ¦Сума крэдыта
                                               ¦(тыс.долараў ЗША)
 ----------------------------------------------+--------------------

 Адкрытае Акцыянернае Таварыства Гродзенскае
 раённае вытворчае аб'яднанне па аграхiмiчнаму
 абслугоўванню сельскай гаспадаркi                     900

 Вiцебскае дзяржаўнае абласное аб'яднанне па
 аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi      1000

 Гомельскае абласное вытворчае аб'яднанне па
 аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi      1500

 Закрытае акцыянернае таварыства
 "Агразнешсэрвiс" г.Гродна                             400

 Магiлёўскае абласное дзяржаўнае вытворчае
 аб'яднанне па аграхiмiчнаму абслугоўванню
 сельскай гаспадаркi                                  1500

 Мiнскае вытворчае аб'яднанне "Аблсельгасхiмiя"       1500

 Прадпрыемства аграхiмiчнага абслугоўвання
 "Аграхiм" таварыства з абмежаванай адказнасцю
 г.Гродна                                              200

 Рэспублiканскае вытворчае аб'яднанне па
 аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi      1000
 -------------------------------------------------------------------
                                           УСЯГО      8000 
       ___________________________________________________________--
         Перечень  -  с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Совета   Министров   от   26    июля   2000   г.   N   1133

 ----------------------------------------------T--------------------
 Назва юрыдычных асоб                          ¦Сума крэдыта
                                               ¦(тыс.долараў ЗША)
 ----------------------------------------------+--------------------

 Адкрытае акцыянернае таварыства
 "Буда-Кашалёўская сельгасхiмiя"                       250

 Адкрытае Акцыянернае Таварыства Гродзенскае
 раённае вытворчае аб'яднанне па аграхiмiчнаму
 абслугоўванню сельскай гаспадаркi                     900

 Брэсцкае абласное дзяржаўнае аб'яднанне па
 аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi      1000

 Вiцебскае дзяржаўнае абласное аб'яднанне па
 аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi      1000

 Гомельскае абласное вытворчае аб'яднанне па
 аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi      1000

 Закрытае акцыянернае таварыства
 "Агразнешсэрвiс" г.Гродна                             400

 Магiлёўскае абласное дзяржаўнае вытворчае
 аб'яднанне па аграхiмiчнаму абслугоўванню
 сельскай гаспадаркi                                  1000

 Мiнскае вытворчае аб'яднанне "Аблсельгасхiмiя"       1000

 Прадпрыемства аграхiмiчнага абслугоўвання
 "Аграхiм" таварыства з абмежаванай адказнасцю
 г.Гродна                                              200

 Рэспублiканскае вытворчае аб'яднанне па
 аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi      1000

 Рэчыцкае раённае вытворчае аб'яднанне па
 аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi
 "Сельгасхiмiя"                                        250
 -------------------------------------------------------------------
                                           УСЯГО      8000
       ___________________________________________________________--





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России