ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 сакавiка 2000 г. N 358
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАЛЬНЫМ УРАДАМ
АЎСТРЫЙСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПРЫЁМЕ I ПЕРАДАЧЫ АСОБ
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28
марта 2001 г. N 413 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 34, 5/5588)]
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Урадам Аўстрыйскай Рэспублiкi аб
прыёме i перадачы асоб.
2. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Урадам Аўстрыйскай Рэспублiкi аб
прыёме i перадачы асоб у якасцi асновы для вядзення перагавораў*.
___________________________________________________________
Пункт 2 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров от 28 марта 2001 г. N 413
2. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Урадам Аўстрыйскай
Рэспублiкi аб прыёме i перадачы асоб у якасцi асновы для
вядзення перагавораў *).
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра ўнутраных спраў
Удовiкава Мiхаiла Дзмiтрыевiча на правядзенне перагавораў
па праекту названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго
пры неабходнасцi ў ходзе перагавораў змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
___________________________________________________________--
____________________________
* Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|