ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 сакавiка 2000 г. N 342
АБ ВЫДЗЯЛЕННI МIНIСТЭРСТВУ АДУКАЦЫI СРОДКАЎ З
РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
У мэтах распрацоўкi практычных механiзмаў прыцягнення
iнвестыцый для ўкаранення ў вытворчасць новых i высокiх тэхналогiй
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Мiнiстэрству адукацыi для Беларускай
дзяржаўнай полiтэхнiчнай акадэмii са сродкаў, прадугледжаных у
рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне фундаментальных
даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i праектаў, 10 млн.рублёў
для распрацоўкi праекта стварэння свабоднай эканамiчнай зоны новых i
высокiх тэхналогiй "Полiтэхнаполiс-2000" пры Беларускай дзяржаўнай
полiтэхнiчнай акадэмii.
Мiнiстэрству адукацыi, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН