Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 марта 2000 г. №326
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 сакавiка 2000 г. N 326
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ВЕТЭРЫНАРЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб
супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi.
2. Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi
(прыкладаецца) *) у якасцi асновы для вядзення перагавораў,
прадугледжаных гэтай пастановай.
Дазволiць уносiць у праект названага Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
3. Упаўнаважыць начальнiка Галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi з
Дзяржаўнай ветэрынарнай iнспекцыяй Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi
i харчавання Аксёнава Аляксандра Макаравiча на вядзенне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне
ветэрынарыi.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН