Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 1 марта 2000 г. №272
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Свярдлоўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 сакавiка 2000 г. N 272
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СВЯРДЛОЎСКАЙ ВОБЛАСЦI
РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ,
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Свярдлоўскай
вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным,
навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве.
Упаўнаважыць Паўнамоцнага прадстаўнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь - Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Козiка
Л.П. на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Свярдлоўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве
(прыкладаецца) *) у якасцi асновы для перагавораў, дазволiўшы ўнесцi
ў яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН