ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 февраля 2000 г. №269 "Аб выдзяленнi юрыдычным асобам грашовых сродкаў для набыцця збожжа, бялковай сыравiны i кармавых дабавак"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      29 лютага 2000 г. N 269

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ 
 НАБЫЦЦЯ ЗБОЖЖА, БЯЛКОВАЙ СЫРАВIНЫ I КАРМАВЫХ ДАБАВАК

     У   мэтах   ажыццяўлення  плана  мерапрыемстваў  па  рэалiзацыi
даручэнняў  Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь, дадзеных 16 снежня 1999
г.   на  пасяджэннi  па  рэзультатах  работы  жывёлагадоўчай  галiны
рэспублiкi  ў  зiмовы  перыяд,  Савет  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:

     1. Прасiць банкi выдаць у лютым-маi 2000  г.  на  тэрмiн  да  1
студзеня  2002  г.  плацежаздольным  юрыдычным  асобам  для  набыцця
збожжа, бялковай сыравiны i кармавых дабавак крэдыты ў агульнай суме
19070 тыс.долараў   ЗША  без  улiку  наяўнасцi  ў  iх  матэрыяльнага
забеспячэння па гэтых крэдытах,  з размеркаваннем згодна з  дадаткам
1.  Крэдыты пагашаюцца пачынаючы з 1 студзеня 2001 г. у адпаведнасцi
з узгодненымi  з  Нацыянальным  банкам  графiкамi  продажу  замежнай
валюты пазычальнiкам.
     Прадаставiць  урадавую  гарантыю  названым у дадатку 1 да гэтай
пастановы  банкам  у  адносiнах  да  пагашэння  крэдытаў  (уключаючы
працэнты  па  iх),  якiя  выдзяляюцца  iмi ў адпаведнасцi з дадзеным
пунктам.
     Урадавая  гарантыя  прадугледжвае пагашэнне ўказаных крэдытаў i
працэнтаў  па  iх  за  кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi
ў выпадку незвароту iх юрыдычнымi асобамi.

     2.  Дазволiць  юрыдычным  асобам  у  мэтах  атрымання крэдытаў,
указаных  у  пункце  1  дадзенай пастановы, правесцi ва ўстаноўленым
парадку  залог банкам асноўных i абаротных сродкаў згодна з дадаткам
2.

     3.  Нацыянальнаму  банку  забяспечыць  продаж юрыдычным асобам,
якiя атрымалi ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы крэдыты,
замежнай   валюты   на   таргах  адкрытага  акцыянернага  таварыства
"Беларуская  валютна-фондавая  бiржа", што паступае на гэтыя таргi ў
лiк абавязковага яе продажу,  у межах  квоты,  прадугледжанай  (якая
будзе  прадугледжана)  у  адпаведнасцi з прававымi актамi Рэспублiкi
Беларусь для прадпрыемстваў  аграпрамысловага  комплексу  на  аплату
збожжа,  бялковай сыравiны, кармавых дабавак, для пагашэння крэдытаў
(уключаючы працэнты па iх).

     4.   У   мэтах   забеспячэння  своечасовага  звароту  крэдытаў,
выдадзеных  у  адпаведнасцi  з  гэтай  пастановай,  устанавiць,  што
пазычальнiкi  ў  перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi
па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць
па  ўзгадненню  з  банкамi  да  40  працэнтаў  выручкi ад рэалiзацыi
прадукцыi   (работ   i   паслуг)  на  iх  субрахункi  для  далейшага
накiравання  на  пагашэнне  запазычанасцi  па  названых  крэдытах  i
працэнтаў  па  iх,  а  таксама на куплю замежнай валюты для дадзеных
мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў
у  бюджэт,  дзяржаўныя  мэтавыя  бюджэтныя  i  пазабюджэтныя  фонды,
уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, устаноўлены дадзенай
пастановай парадак не прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi
па гэтых плацяжах.

     5.  Мiнiстэрству  сельскай  гаспадаркi i харчавання забяспечыць
кантроль  за  мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай
пастановай.

 Выконваючы абавязкi
 Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      У.ЯРМОШЫН

                                       Дадатак 1
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       29.02.2000 N 269
 
                              ПЕРАЛIК
         банкаў, якiя будуць выдаваць у лютым-маi 2000 года
    плацежаздольным юрыдычным асобам крэдыты для набыцця збожжа,
                бялковай сыравiны i кармавых дабавак
 
 ----------------------------------------------T--------------------
 Назва банкаў                                  ¦Сума крэдыту
                                               ¦(тыс.долараў ЗША)
 ----------------------------------------------+--------------------

 Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк  
 "Беларусбанк"                                        9150

 Адкрытае акцыянернае таварыства
 "Белпрамбудбанк"                                      100

 Акцыянерны камерцыйны банк
 "МiнскКомплексБанк"                                   100

 Адкрытае акцыянернае таварыства
 "Белбiзнесбанк"                                      1100

 Беларускi акцыянерны камерцыйны
 аграпрамысловы банк "Белаграпрамбанк"                1270

 "Прiорбанк" Акцыянернае таварыства                   6750

 Сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае
 акцыянернае таварыства "Белгазпрамбанк"               600
 -------------------------------------------------------------------
 УСЯГО                                               19070

                                       Дадатак 2
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       29.02.2000 N 269
 
                              ПЕРАЛIК
  юрыдычных асоб, якiм дазволена правесцi залог банкам асноўных i
                         абаротных сродкаў

 -----------------------------------------------T-------------------
                                                ¦Ацэначны кошт
             Назва юрыдычных асоб               ¦асноўных i
                                                ¦абаротных
                                                ¦сродкаў
                                                ¦(млн.рублёў)
 -----------------------------------------------+-------------------

    Адкрытае акцыянернае таварыства  "Ашчадны банк "Беларусбанк"
    
 Дзяржаўнае прадпрыемства "Гомельская бройлерная
 птушкафабрыка"                                          120

 Дзяржаўнае прадпрыемства Магiлёўская бройлерная
 птушкафабрыка                                           120

 Саўгас-камбiнат "Сож" Гомельскага раёна                 300

 Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна               180

 Саўгас-камбiнат "Белавежскi" Камянецкага раёна          600

 Саўгас-камбiнат "Барысаўскi" Барысаўскага раёна         600
                                                
          Адкрытае акцыянернае таварыства "Белпрамбудбанк"

 Дзяржаўнае прадпрыемства Гродзенская            
 птушкафабрыка Гродзенскага раёна                         60
                                                
          Акцыянерны камерцыйны банк  "МiнскКомплексБанк"

 Чырванасцяжны камбiкормавы завод                         60
                                                
          Адкрытае акцыянернае таварыства "Белбiзнесбанк"

 Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка "Зара    
 камунiзма" Мядзельскага раёна                           120

 Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка
 "Кобрынская" Кобрынскага раёна                           60

 Дзяржаўнае прадпрыемства - птушкафабрыка
 "1-ая Мiнская" Мiнскага раёна                           300
                                                
        Беларускi акцыянерны камерцыйны аграпрамысловы банк
                         "Белаграпрамбанк"
                                
 Лiдская птушкафабрыка Лiдскага раёна                     40

 Племянны саўгас "Вiхра" Мсцiслаўскага раёна              70

 Племянны завод "Рось" Ваўкавыскага раёна                 40

 Племянны завод "Ленiна" Горацкага раёна                  30

 Племянны свiнагадоўчы саўгас "Задняпроўскi"
 Аршанскага раёна                                         70

 Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна               120

 Саўгас-камбiнат "Васiлiшкi" Шчучынскага раёна            70

 Саўгас-камбiнат "Зарэчча" Рагачоўскага раёна             70
                                                
                 "Прiорбанк" Акцыянернае таварыства        
                       
 Дзяржаўнае прадпрыемства - бройлерная           
 птушкафабрыка "Дружба" Баранавiцкага раёна              180

 Дзяржаўнае прадпрыемства Навабелiцкая
 птушкафабрыка Гомельскага раёна                         120

 Дзяржаўнае прадпрыемства Гомельская
 птушкафабрыка Гомельскага раёна                          40

 Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка
 "Бабруйская" Бабруйскага раёна                           90

 Дзяржаўнае прадпрыемства Смалявiцкая бройлерная
 птушкафабрыка Смалявiцкага раёна                        250

 Дзяржаўнае прадпрыемства Дзяржынская бройлерная
 птушкафабрыка Дзяржынскага раёна                        120

 Дзяржаўнае прадпрыемства Вiцебская бройлерная
 птушкафабрыка Вiцебскага раёна                          180

 Дзяржаўнае прадпрыемства Прыдняпроўская
 птушкафабрыка Магiлёўскага раёна                        120

 Племянны саўгас-камбiнат "Белая Русь"
 Уздзенскага раёна                                        60

 Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна               180

 Чырванасцяжны камбiкормавы завод                        180

    Сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае акцыянернае таварыства
                          "Белгазпрамбанк"
                                
 Дзяржаўнае прадпрыемства Смалявiцкая бройлерная 
 птушкафабрыка Смалявiцкага раёна                        320




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России