Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 января 2000 г. №107
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Пензенскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2000 г. N 107
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I АДМIНIСТРАЦЫЯЙ ПЕНЗЕНСКАЙ
ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ ДОЎГАТЭРМIНОВЫМ
ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Пензенскай
вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным
супрацоўнiцтве.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
В.У. на правядзенне ўказаных перагавораў.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Адмiнiстрацыяй Пензенскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве (прыкладаецца)
*) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
Дазволiць унесцi ў выпадку неабходнасцi ў праект Пагаднення
змяненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ