Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 января 2000 г. №36
"Аб далучэннi да рашэнняў, прынятых на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 студзеня 2000 г. N 36
АБ ДАЛУЧЭННI ДА РАШЭННЯЎ, ПРЫНЯТЫХ НА ПАСЯДЖЭННI САВЕТА
КIРАЎНIКОЎ УРАДАЎ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi рэспублiканскiмi
органамi дзяржаўнага кiравання, аб далучэннi да наступных рашэнняў,
прынятых на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў 8 кастрычнiка 1999 г. у г.Ялце:
"Аб праекце Пратакола аб зацвярджэннi Палажэння аб Выканаўчым
камiтэце Садружнасцi Незалежных Дзяржаў";
"Аб праекце Рашэння аб Палажэннi аб Эканамiчным савеце
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў";
"Аб Механiзме рэалiзацыi рашэнняў Савета кiраўнiкоў дзяржаў i
Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў";
"Аб Мiждзяржаўнай праграме падтрымкi малога прадпрымальнiцтва ў
рамках Садружнасцi Незалежных Дзяржаў";
"Аб iнфармацыi аб ходзе выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення ў сiлу Пагаднення аб стварэннi зоны
свабоднага гандлю ад 15 красавiка 1994 г. i Пратакола да яго ад 2
красавiка 1999 г.";
"Аб Мiждзяржаўнай праграме па стварэнню i прымяненню
мiждзяржаўных стандартных узораў складу i ўласцiвасцей рэчываў i
матэрыялаў на 1999-2001 гады";
"Аб удзеле прадстаўнiкоў арганiзацый ветэранаў Вялiкай Айчыннай
вайны ад дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у
ваенным парадзе, прысвечаным 55-годдзю Перамогi ў Вялiкай Айчыннай
вайне 1941-1945 гадоў";
"Аб памятным знаку адзiнага ўзору "Ветэран вайны 1941-1945 гг."
у гонар 55-й гадавiны Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941-1945
гадоў";
"Аб Канцэпцыi iнфарматызацыi паўсядзённай дзейнасцi i
аўтаматызацыi кiравання ва ўзброеных сiлах дзяржаў - удзельнiц
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў";
"Аб ходзе выканання Мiждзяржаўнай праграмы мерапрыемстваў па
ўвекавечанню памяцi грамадзян, якiя загiнулi пры абароне Радзiмы, i
ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, зацверджанай Рашэннем
Савета кiраўнiкоў дзяржаў Садружнасцi ад 21 кастрычнiка 1994 г.";
"Аб выкарыстаннi асiгнаванняў на стварэнне i развiццё
аб'яднанай сiстэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў - удзельнiц
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i забеспячэнне дзейнасцi
Каардынацыйнага Камiтэта па пытаннях супрацьпаветранай абароны пры
Савеце мiнiстраў абароны дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў за 1998 год";
"Аб праекце Мiждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са
злачыннасцю на перыяд з 2000 да 2003 года";
"Аб назначэннi намеснiкаў Старшынi Выканаўчага камiтэта -
Выканаўчага сакратара Садружнасцi Незалежных Дзяржаў".
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць дэпазiтарыю адпаведнае
паведамленне аб рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ