УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 студзеня 2000 г. N 5
АБ ПРЫСУДЖЭННI ПРЭМIЙ "ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ" 1999 ГОДА
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i Беларускай
Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:
1. Прысудзiць прэмii "За духоўнае адраджэнне" 1999 года:
Ермалёнку Вiтольду Антонавiчу - выкладчыку гiсторыi i сусветнай
культуры сярэдняй школы N 3 г.Мiёры Вiцебскай вобласцi;
Лемяшонку Андрэю Уладзiмiравiчу - святару
Свята-Петрапаўлаўскага сабора г.Мiнска;
Ракiцкаму Уладзiмiру Васiльевiчу - мастаку-рэстаўратару;
Шлег Людмiле Карпаўне - кампазiтару;
аўтарскаму калектыву мастацтвазнаўцаў у складзе Крэпака Барыса
Аляксеевiча, Зелянко Надзеi Вiтальеўны, Фатыхавай Галiны Ахметаўны,
Паграноўскага Мiкалая Мiхайлавiча.
2. Устанавiць памер прэмii "За духоўнае адраджэнне" 1999 года -
100 мiнiмальных заработных плат.
3. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць Мiнiстэрству культуры з
фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i
мастацтва неабходныя сродкi на выплату прэмiй "За духоўнае
адраджэнне" 1999 года.
4. Вызвалiць асоб, якiя прэмiраваны ў адпаведнасцi з дадзеным
Указам, ад спагнання падаходнага падатку па сумах атрыманых прэмiй.
5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА