Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 декабря 1999 г. №2024
"Аб правядзеннi перагавораў па праекце Зводнага плана дзеянняў Урада Рэспублiкi Беларусь i Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) на 2000 - 2001 гады i яго падпiсаннi"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 снежня 1999 г. N 2024
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКЦЕ ЗВОДНАГА ПЛАНА
ДЗЕЯННЯЎ УРАДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ДЗIЦЯЧАГА ФОНДУ ААН
(ЮНIСЕФ) НА 2000-2001 ГАДЫ I ЯГО ПАДПIСАННI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам фiнансаў i iншымi
мiнiстэрствамi, якiя з'яўляюцца нацыянальнымi сувыканаўцамi асобных
праектаў, аб правядзеннi перагавораў па праекце Зводнага плана
дзеянняў Урада Рэспублiкi Беларусь i Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) на
2000-2001 гады i яго падпiсаннi.
Адобрыць праект Зводнага плана дзеянняў Урада Рэспублiкi
Беларусь i Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) на 2000-2001 гады ў якасцi
асновы для правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў
Мартынава Сяргея Мiкалаевiча на правядзенне перагавораў i падпiсанне
названага Зводнага плана, дазволiўшы ў выпадку неабходнасцi ўносiць
у праект Зводнага плана дзеянняў Урада Рэспублiкi Беларусь i
Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) на 2000-2001 гады змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ