ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 снежня 1999 г. N 2010
АБ ВЫЗВАЛЕННI АД РЭНТНАГА ЗБОРУ РЭДАКЦЫI ГАЗЕТЫ
"РЭСПУБЛIКА"
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 13 апреля 2001 г. N 526
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2001 г., N 41, 5/5749)
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23
чэрвеня 1999 г. N 338 "Аб увядзеннi рэнтнага збору пры ажыццяўленнi
знешнегандлёвых тавараабменных (бартэрных) аперацый" Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Вызвалiць рэдакцыю газеты "Рэспублiка" ад выплаты рэнтнага
збору па тавараабменных (бартэрных) аперацыях, якiя прадугледжваюць
пастаўку ў Рэспублiку Беларусь з Расiйскай Федэрацыi газетнай паперы
для забеспячэння ўласнай вытворчасцi.
Пры выкарыстаннi рэдакцыяй газеты "Рэспублiка" газетнай паперы
не для патрэб уласнай вытворчасцi рэнтны збор выплачваецца з
прымяненнем эканамiчных санкцый ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ