Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 декабря 1999 г. №1915
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 снежня 1999 г. N 1915
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ДРУКУ I IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
друку, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам
юстыцыi, Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам сувязi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве ў
галiне друку i iнфармацыi.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь
па друку Падгайнага М.В. на правядзенне ўказаных перагавораў.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i
iнфармацыi (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
Дазволiць уносiць пры неабходнасцi ў ходзе перагавораў у
названы праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ