Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 ноября 1999 г. №1736
"Аб выдзяленнi фiнансавых сродкаў для выплаты прэмiй аўтарам сартоў сельскагаспадарчых раслiн"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 лiстапада 1999 г. N 1736
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ФIНАНСАВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ ВЫПЛАТЫ ПРЭМIЙ
АЎТАРАМ САРТОЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ РАСЛIН
Савет Miнicтраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 1999 годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, прадугледжаных пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 сакавiка 1999 г. N 426 на
расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы", 3916 млн.рублёў для
выплаты прэмiй аўтарам сартоў сельскагаспадарчых раслiн беларускай
селекцыi, занесеных у Дзяржаўны рэестр сартоў i
драўнiнна-хмызняковых парод у 1999 годзе (з разiку 100 мiнiмальных
заработных плат за сорт, але не больш як 30 мiнiмальных заработных
плат за сорт аднаму селекцыянеру з улiкам удзелу яго ў стварэннi
сорту).
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ