Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 ноября 1999 г. №1731
"Аб правядзеннi перагавораў памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi аб аб'ёме паставак беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 лiстапада 1999 г. N 1731
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЕРЫКI АБ АБ'ЁМЕ
ПАСТАВАК БЕЛАРУСКIХ ШКЛОТКАНIН НА АМЕРЫКАНСКI РЫНАК
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Згадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi i Беларускiм дзяржаўным канцэрнам па нафце i
хiмii, аб правядзеннi перагавораў памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi аб ўзгадненнi аб'ёму паставак
беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак.
Зацвердзiць асноўныя палажэннi пазiцыi Рэспублiкi Беларусь на
перагаворах аб урэгуляваннi прэтэнзiй Урада Злучаных Штатаў Амерыкi
адносна паставак беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак
(дадаюцца) *) у якасцi асновы для перагавораў.
Упаўнаважыць Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi
Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкi Цапкалу В.В. на правядзенне гэтых
перагавораў i на падпiсанне па iх вынiках Мемарандуму памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi аб аб'ёме
паставак беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак у выпадку яго
адпаведнасцi асноўным палажэнням беларускай пазiцыi.
____________________________
*) Не рассылаюцца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ