Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 сентября 1999 г. №1455
"Аб камандзiраваннi Урадавай дэлегацыi на 43-ю сесiю Генеральнай канферэнцыi Мiжнароднага агенцтва па атамнай энергii (МАГАТЭ)"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 верасня 1999 г. N 1455
АБ КАМАНДЗIРАВАННI УРАДАВАЙ ДЭЛЕГАЦЫI НА 43-Ю СЕСIЮ
ГЕНЕРАЛЬНАЙ КАНФЕРЭНЦЫI МIЖНАРОДНАГА АГЕНЦТВА ПА
АТАМНАЙ ЭНЕРГII (МАГАТЭ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць Урадавую дэлегацыю Рэспублiкi Беларусь на ўдзел
у 43-й сесii Генеральнай канферэнцыi Мiжнароднага агенцтва па
атамнай энергii (МАГАТЭ), якая адбудзецца з 27 верасня па 1
кастрычнiка 1999 г., у наступным складзе:
Кенiк I.А. - старшыня Камiтэта па праблемах вынiкаў
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры
Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях
(кiраўнiк дэлегацыi)
Фiсенка В.М. - Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры
мiжнародных арганiзацыях у Вене (намеснiк
кiраўнiка дэлегацыi)
члены дэлегацыi:
Чыгрынаў С.Я. - генеральны дырэктар Навукова-тэхнiчнага
комплексу "Сосны" Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi
Здораў Д.С. - другi сакратар упраўлення экалагiчнага i
навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва
Мiнiстэрства замежных спраў
Шаладонаў I.В. - трэцi сакратар Пастаяннага прадстаўнiцтва
Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных
арганiзацыях у Вене
2. Камандзiраваць у Аўстрыйскую Рэспублiку (г.Вена) з 26
верасня па 3 кастрычнiка 1999 г. для працы ў складзе Урадавай
дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь на 43-й сесii Генеральнай канферэнцыi
Мiжнароднага агенцтва па атамнай энергii (МАГАТЭ) I.А.Кенiка,
С.Я.Чыгрынава i Д.С.Здорава.
3. Фiнансаванне валютных расходаў на камандзiраванне I.А.Кенiка
i С.Я.Чыгрынава ажыццявiць за кошт валютных сродкаў Мiнiстэрства
замежных спраў (без кампенсацыi рублёвага эквiваленту),
камандзiраванне Д.С.Здорава за кошт Мiнiстэрства замежных спраў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ