ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 лiпеня 1999 г. N 160
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАўНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА ФОРМЕ 9-НК
___________________________________________________________--
Утратил силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 12 мая 2004 г. № 52 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/11029 от 27.05.2004 г.)
У сувязi з пераглядам i ўдасканаленнем статыстычнай
справаздачнасцi загадваю:
1. Зацвердзiць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме
9-НК "Справаздача аб дзейнасцi тэатра", указаннi па яе запаўненню i
ўвесцi iх у дзеянне са справаздачы за 1999 год.
2. Распаўсюдзiць указаную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi на тэатры Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу пункты 1, 2 загаду Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 верасня 1997 г. N 226
у частцы зацвярджэння формы 9-НК "Справаздача аб дзейнасцi тэатра".
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
---------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦЬ ГАРАНТУЕЦЦА АТРЫМАЛЬНIКАМI IНФАРМАЦЫI¦
L---------------------------------------------------------
--------------------¬
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦аб дзейнасцi тэатра¦
¦ за _______ год ¦
L--------------------
Форма 9-НК
-------------------------------------¬
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу _______________________ ¦ Загад Мiнiстэрства
¦ поўная назва ¦ статыстыкi i аналiзу
¦___________________________________ ¦ Рэспублiкi Беларусь
¦ ў адпаведнасцi са статутам ¦ 21.07.1999 N 160
¦___________________________________ ¦
¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ___ ¦ Гадавая
¦___________________________________ ¦ -------------------------¬
¦галоўнае ўпраўленне (упраўленне), ¦ ¦Прадстаўляюць: ¦
¦___________________________________ ¦ ¦тэатры, тэатры-студыi ¦
¦трэст, аб'яднанне ¦ ¦ўсiх форм уласнасцi - ¦
¦Орган кiравання __________________ ¦ ¦20 студзеня: ¦
¦ мiнiстэрства, ¦ ¦1. абласному (Мiнскаму ¦
¦___________________________________ ¦ ¦гарадскому) упраўленню ¦
¦канцэрн, камiтэт, iншы орган ¦ ¦статыстыкi; ¦
¦___________________________________ ¦ ¦2. сваёй вышэйстаячай ¦
¦кiравання, грамадскае аб'яднанне ¦ ¦арганiзацыi; ¦
¦Форма ўласнасцi ___________________ ¦ ¦3. Мiнiстэрству культуры¦
¦Паштовы адрас _____________________ ¦ ¦Рэспублiкi Беларусь. ¦
¦___________________________________ ¦ L-------------------------
L-------------------------------------
------------------------------------------------------------------¬
¦ КОДЫ ¦
+-----T---------T---------T------T---------T---------T-------T----+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8¦
+-----+---------+---------+------+---------+---------+-------+----+
¦формы¦арганi- ¦органа ¦галiны¦асноўнага¦тэрыторыi¦ формы ¦ ¦
¦па ¦зацыi- ¦кiравання¦па ¦вiду ¦па ¦ (вiду)¦ ¦
¦ОКУД ¦складаль-¦(грамад- ¦ОКОНХ ¦экна- ¦СОАТО ¦ улас- ¦ ¦
¦ ¦нiка ¦скага ¦ ¦мiчнай ¦ ¦ насцi ¦ ¦
¦ ¦дакумента¦аб'яд- ¦ ¦дзей- ¦ ¦ па ¦ ¦
¦ ¦па ОКПО ¦нання) ¦ ¦насцi ¦ ¦ ОКФС ¦ ¦
¦ ¦ ¦па СООУ ¦ ¦па ОКЭД ¦ ¦ ¦ ¦
L-----+---------+---------+------+---------+---------+-------+-----
I. Асноўныя паказчыкi работы тэатра
-----------------T-----T---------------T-------------------T-------
¦N ¦ Колькасць ¦ Колькасць ¦Сума
Спектаклi, ¦радка¦ спектакляў ¦ гледачоў, ¦збораў,
творчыя вечары, ¦ ¦ ¦ тыс.чал. з ¦млн.
канцэрты па ¦ ¦ ¦ дзесятковым ¦руб. з
вiдах ¦ ¦ ¦ знакам ¦дзеся-
¦ +------T--------+-----T-------------+тковым
¦ ¦усяго ¦у тым ¦усяго¦у тым лiку ¦знакам
¦ ¦ ¦лiку на ¦ ¦на спектаклях¦
¦ ¦ ¦беларус-¦ ¦на беларускай¦
¦ ¦ ¦кай мове¦ ¦мове ¦
-----------------+-----+------+--------+-----+-------------+-------
А ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5
-----------------+-----+------+--------+-----+-------------+-------
Спектаклi на ¦ 1 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
стацыянары (сума ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
радкоў 2, 4) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
у тым лiку: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
ранiшнiя ¦ 2 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
з iх на ¦ 3 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
асноўнай сцэне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
вячэрнiя ¦ 4 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
з iх на ¦ 5 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
асноўнай сцэне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Выязныя ¦ 6 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
спектаклi (сума ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
радкоў 7, 8) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
у тым лiку: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
у межах свайго ¦ 7 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
горада ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
за межамi ¦ 8 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
свайго горада ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Гастрольныя ¦ 9 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
спектаклi (сума ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
радкоў 10, 11) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
у тым лiку: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
у межах ¦ 10 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
рэспублiкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
за межамi ¦ 11 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
рэспублiкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Усяго ¦ 12 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
мерапрыемстваў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
(сума радкоў 1, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
6, 9) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
з iх для ¦ 13 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
сельскiх жыхароў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Спектаклi на ¦ 14 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
стацыянары, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
якiя праведзены ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
сiламi пабочных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
арганiзацый ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
-----------------+-----+------+--------+-----+-------------+-------
Даведка:
Мова, на якой працуе тэатр (15) __________________________________
Тып тэатра (16) ___________________________________________________
перасовачны, стацыянарны
Жанр тэатра (17) __________________________________________________
Форма гаспадарання (18) ___________________________________________
II. Камерцыйная ўмяшчальнасць глядзельнай залы
---------T---------------------------------------------------------
N радка ¦ Колькасць месцаў у глядзельных залах у стацыянары
+------------------------------T--------------------------
¦ асноўная сцэна ¦ дадатковая сцэна
---------+------------------------------+--------------------------
А ¦ 1 ¦ 2
---------+------------------------------+--------------------------
19 ¦ ¦
---------+------------------------------+--------------------------
III. Колькасць пастановак
-----T---------------------T---------------------------------------
N ¦Колькасць пастановак¦ З iх (графы 1, 2)
радка+------T--------------+-----------------T---------------------
¦усяго ¦у тым лiку на ¦колькасць новых ¦колькасць капiтальна
¦ ¦беларускай ¦пастановак ¦адноўленых пастановак
¦ ¦мове +-----T-----------+------T--------------
¦ ¦ ¦усяго¦ у тым лiку¦усяго ¦ у тым лiку
¦ ¦ ¦ ¦ на ¦ ¦ на
¦ ¦ ¦ ¦ беларускай¦ ¦ беларускай
¦ ¦ ¦ ¦ мове ¦ ¦ мове
-----+------+--------------+-----+-----------+------+--------------
А ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6
-----+------+--------------+-----+-----------+------+--------------
20 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
-----+------+--------------+-----+-----------+------+--------------
IV. Персанал, чалавек
---------T---------T-----------------------------------------------
N радка ¦ Усяго ¦ У тым лiку
¦ +-----------T----------------------T------------
¦ ¦ кiруючы ¦ мастацка-артыстычны ¦ iншы
---------+---------+-----------+----------------------+------------
А ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4
---------+---------+-----------+----------------------+------------
21 ¦ ¦ ¦ ¦
---------+---------+-----------+----------------------+------------
Кiраўнiк _____________________
(подпiс)
"___" _______________ ______ г.
_____________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
21.07.1999 N 160
УКАЗАННI
па запаўненню "Справаздачы аб дзейнасцi тэатра" (форма 9-НК)
1. Справаздачу па форме 9-НК складае кожны тэатр, тэатр-студыя,
якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi i маюць у сваiм складзе
прафесiйную трупу (калектыў) i знаходзяцца на самастойным балансе.
Калi ў тэатры некалькi труп, якiя працуюць на розных мовах i маюць
самастойны рэпертуар, якiя аб'ядноўваюцца адзiнай адмiнiстрацыяй i
прадстаўляюць адзiны баланс, такiмi калектывамi складаецца агульная
справаздача па форме 9-НК.
2. Упершыню адкрытыя i арганiзаваныя тэатры на першай старонцы
бланка формы робяць запiс аб даце адкрыцця i заснавання тэатра
(дата, нумар загаду, пастановы i г.д.).
Тэатры, часова зачыненыя па розных прычынах (рамонт i г.д.),
складаюць справаздачу за перыяд сваёй фактычнай дзейнасцi.
Па лiквiдаваных тэатрах складаецца справаздача за час iх
дзейнасцi па матэрыялах лiквiдацыйных камiсiй.
3. Назва i жанр тэатра ўказваюцца поўнасцю i павiнны дакладна
адпавядаць назве, прынятай у заснавальных дакументах.
4. У радку "Форма ўласнасцi" паказваецца, у чыёй уласнасцi
знаходзiцца тэатр: дзяржаўнай, калектыўнай або асабiстай, а таксама
тып яго па форме гаспадарання: арэнднае прадпрыемства, кааператыўнае
прадпрыемства, прадпрыемства ў форме акцыянернага таварыства, малое
прадпрыемства. Напрыклад: дзяржаўнае прадпрыемства на арэндзе, малое
прадпрыемства, якое знаходзiцца ў асабiстай маёмасцi i г.д.
5. У радку "Адрас" указваецца iндэкс аддзялення сувязi i
дакладны паштовы адрас тэатра.
Раздзел I. Асноўныя паказчыкi работы тэатра
1. У радку 1 прыведзены даныя аб спектаклях, якiя паказвалiся
тэатрам у сваiм памяшканнi (асабiстым або арэндуемым), на яго
сцэнiчных пляцоўках.
Радок 1 складаецца з сумы лiчбаў, якiя паказаны ў радках 2 i 4.
2. У радку 2 паказваецца колькасць ранiшнiх спектакляў,
праведзеных на стацыянары як на асноўнай, так i на дадатковых сцэнах
(малых, фае).
3. У радку 3 асобна выдзяляецца колькасць ранiшнiх спектакляў,
праведзеных толькi на асноўнай сцэне тэатра.
4. У радку 4 паказваецца колькасць вячэрнiх спектакляў,
праведзеных на стацыянары як на асноўнай, так i на дадатковых сцэнах
(малых, фае).
5. У радку 5 асобна выдзяляецца колькасць вячэрнiх спектакляў,
праведзеных толькi на асноўнай сцэне тэатра.
6. У радку 6 прыведзены даныя аб выязных спектаклях.
Да выязных спектакляў адносяцца платныя мерапрыемствы,
праведзеныя ў другiх залах горада (раёна, вобласцi), калi калектыў
тэатра вяртаецца на стацыянар на працягу сутак (24 гадзiн) з моманту
выезду.
Даныя аб колькасцi выязных спектакляў, аб колькасцi гледачоў i
атрыманых зборах уключае ў справаздачу той тэатр, якi ставiць гэтыя
спектаклi, а не той, у памяшканнi якога паказвалi спектакль.
Радок 6 складаецца з сумы лiчбаў, якiя паказаны ў радках 7 i 8.
7. У радку 9 паказваюцца гастрольныя спектаклi.
Гастрольныя спектаклi - гэта мерапрыемствы, якiя праведзены
тэатрам за межамi горада (раёна, вобласцi), дзе знаходзiцца тэатр, а
таксама за межамi рэспублiкi, працягласцю больш за суткi (24
гадзiны).
Радок 9 складаецца з сумы лiчбаў, якiя паказаны ў радках 10 i
11.
8. У радку 12 паказваецца агульная колькасць спектакляў, якiя
тэатр правёў на працягу года.
Радок 12 складаецца з сумы лiчбаў, якiя паказаны ў радках 1, 6
i 9.
9. У радку 13 паказваюцца звесткi аб спектаклях, якiя
праведзены ў сельскай мясцовасцi, а таксама мэтавых спектаклях для
сельскiх жыхароў.
10. Заўвага. Паказ спектакляў па тэлебачаннi, выступленне
тэатра ў канцэртах фiлармонii ў справаздачы не ўлiчваюцца.
Спектаклi, арганiзаваныя ў парадку шэфства, у справаздачу не
ўключаюцца. Звесткi аб iх павiнны быць прыведзены ў тлумачальнай
запiсцы да справаздачы.
Калi на працягу справаздачнага перыяду тэатр праводзiў платныя
мерапрыемствы, якiя папулярызуюць творчасць артыста, тэатра
(канцэрты, творчыя вечары сваёй трупы i г.д.), тады даныя па гэтаму
вiду дзейнасцi прыводзяцца ў адпаведных графах i радках як
спектаклi.
11. У радку 14 прадстаўляюцца даныя аб вынiках дзейнасцi
пабочных арганiзацый на сцэнiчнай пляцоўцы гэтага тэатра незалежна
ад таго, працаваў тэатр з продажам бiлетаў "на касу" або быў прыняты
на гарантаваную аплату.
Раздзел II. Камерцыйная ўмяшчальнасць глядзельнай залы
1. У графе 1 радка 19 павiнна быць прастаўлена камерцыйная
ўмяшчальнасць асноўнай залы, якая менш за тэхнiчную на колькасць
службовых месц.
2. У графе 2 радка 19 указваецца агульная камерцыйная
ўмяшчальнасць усiх дадатковых залаў.
Раздзел III. Колькасць пастановак
1. У графах 1-6 радка 20 указваецца колькасць пастановак, якiя
фактычна ўключаны ў рэпертуар тэатра пасля прэм'еры, а таксама
колькасць новых i капiтальна адноўленых пастановак. Пад капiтальна
адноўленай пастаноўкай разумеецца аднаўленне спектакля, звязанае з
новым рэжысёрскiм планам або з новым матэрыяльным афармленнем.
2. Даныя граф 1-6 павiнны быць прадстаўлены толькi цэлымi
лiчбамi, гэта значыць, што кожны новы i кожны капiтальна адноўлены
спектакль прымаецца за адзiнку.
Раздзел IV. Персанал
1. У графе 1 радка 21 указваецца фактычная наяўнасць на 1
студзеня наступнага за справаздачным годам усiх штатных работнiкаў,
якiя ўваходзяць у спiс.
Агульныя патрабаваннi да запаўнення бланка справаздачы
1. Адлюстраваныя ў справаздачы звесткi даюцца па стану на канец
справаздачнага года на аснове дакументацыi, што вялася на працягу
справаздачнага перыяду.
2. У справаздачы павiнны быць запоўнены ўсе графы. Калi
адсутнiчае якi-небудзь паказчык, у гэтай графе ставiцца працяжнiк.
3. Усе даныя запаўняюцца ў адзiнках, калi няма iншых указанняў
у бланку справаздачы (напрыклад, млн.руб.).
4. Справаздача запаўняецца без памылак. Папраўка памылкi
павiнна быць пацверджана подпiсам кiраўнiка цi выканаўцы. У
справаздачы абавязкова ўказваецца прозвiшча i нумар тэлефона
выканаўцы.
|