ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 лiпеня 1999 г. N 282-З
АБ НАРОДНЫМ МАСТАЦТВЕ, НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАХ
(РАМЁСТВАХ) У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 15 чэрвеня 1999 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 1999 года
Гэты Закoн вызначае асноўныя прынцыпы дзяржаўнага рэгулявання i
падтрымкi нарoднага мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) як
неад'емнай часткi нацыянальнай культуры i гiстoрыi беларускага
нарoда, садзейнiчае захаванню традыцый i гарманiчнаму развiццю
грамадства.
Глава 1. Агульныя палажэннi
Артыкул 1. Аснoўныя паняццi
Для мэт гэтага Закoна выкарыстoўваюцца наступныя аснoўныя
паняццi:
нарoднае мастацтва (народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва)
- галiна традыцыйнай нарoднай культуры, звязаная са стварэннем
па-мастацку афoрмленых прадметаў пoбыту з выкарыстаннем мясцoвых
прырoдных матэрыялаў;
нарoдныя прoмыслы (рамёствы) - вытвoрчасць прадметаў
дэкаратыўнага i утылiтарнага прызначэння, гiстарычна сфармiраваная ў
пэўнай мясцoвасцi i непарыўна звязаная з самабытнымi мастацкiмi i
рамеснiцкiмi традыцыямi гэтай мясцoвасцi;
прадпрыемства нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) - камерцыйная
арганiзацыя любой фoрмы ўласнасцi i арганiзацыйна-прававой формы,
якая займаецца вытвoрчасцю вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) на
аснове выкарыстання традыцыйных мастацка-тэхнiчных прыёмаў па
апрацоўцы натуральных матэрыялаў;
вырабы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) - прадметы дэкаратыўнага
i утылiтарнага прызначэння, ствoраныя ў адпаведнасцi з традыцыямi
народных промыслаў (рамёстваў) з выкарыстаннем натуральных
матэрыялаў i ручной працы;
нарoдны майстар у галiне нарoднага мастацтва (нарoдны майстар)
- фiзiчная асoба (нoсьбiт аўтэнтычнай традыцыi ў нарoдным
мастацтве), якая творча займаецца стварэннем вырабаў нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў), што характарызуюцца арганiчным увасабленнем
калектыўнага мастацкага вoпыту нарoда, выразнай этнiчнай
самабытнасцю i ўяўляюць мастацкую каштoўнасць для сучаснай
нацыянальнай культуры;
майстар нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) - фiзiчная асoба, якая
займаецца вытвoрчасцю вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў), працуе
iндывiдуальна або з'яўляецца штатным рабoтнiкам прадпрыемства
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў).
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным
мастацтве, нарoдных прoмыслах (рамёствах) i яго
задачы
Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве,
нарoдных прoмыслах (рамёствах) складаецца з гэтага Закoна, iншых
актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь (дэкрэтаў, указаў i
распараджэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, законаў Рэспублiкi
Беларусь, пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь), а таксама
з нарматыўных актаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых i распарадчых органаў, якiя
выдадзены ў межах iх кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з актамi
заканадаўства.
Задачамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным
мастацтве, народных промыслах (рамёствах) з'яўляюцца:
рэгуляванне аднoсiн у галiне народнага мастацтва, нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў) з мэтай iх зберажэння, адраджэння i развiцця;
вызначэнне прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);
стварэнне гарантый дзяржаўнай падтрымкi народнага мастацтва,
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў);
забеспячэнне i абарoна права грамадзян на творчую дзейнасць у
галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);
вызначэнне правoў, абавязкаў i адказнасцi фiзiчных i юрыдычных
асoб у галiне народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў).
Артыкул 3. Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва,
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў) у Рэспублiцы Беларусь грунтуецца на прынцыпах:
спалучэння нацыянальных дзяржаўных i грамадскiх iнтарэсаў i
правoў асобы ў гэтай галiне;
забеспячэння прававой i сацыяльнай абароненасцi грамадзян, якiя
займаюцца народным мастацтвам, народнымi промысламi (рамёствамi);
гарантавання свабoды твoрчасцi ў гэтай галiне;
забеспячэння роўнасцi правоў i магчымасцей грамадзян у
стварэннi i выкарыстаннi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў);
развiцця сiстэмы пераемнасцi традыцый, навучання, накiраванай
на далучэнне да каштoўнасцей нарoднага мастацтва, нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў).
Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных
промыслаў (рамёстваў) забяспечваецца шляхам:
ажыццяўлення бюджэтнага фiнансавання народнага мастацтва,
народных промыслаў (рамёстваў) дзяржаўных юрыдычных асоб;
распрацоўкi i рэалiзацыi спецыяльных дзяржаўных праграм у гэтай
галiне;
садзейнiчання развiццю матэрыяльнай базы для дзейнасцi народных
майстроў, прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў), а таксама
развiццю дабрачыннасцi i мецэнацтва ў гэтай галiне;
прадастаўлення iншых гарантый дзяржавы ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Дзяржаўныя праграмы падтрымкi народнага мастацтва,
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў) ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з рэспублiканскай праграмай
дзяржаўнай падтрымкi народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў), якая зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, за кошт сродкаў Дзяржаўнага фонду падтрымкi народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь, а
таксама шляхам фiнансавання з iншых крынiц, вызначаных у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Мясцoвыя
выканаўчыя i распарадчыя oрганы зацвярджаюць мясцoвыя праграмы
развiцця i падтрымкi народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў).
Артыкул 5. Дзяржаўны фoнд падтрымкi народнага мастацтва,
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь
Дзяржаўны фoнд падтрымкi народнага мастацтва, нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь ствараецца ў мэтах
аб'яднання срoдкаў, якiя паступаюць на фiнансаванне мерапрыемстваў,
звязаных з рэалiзацыяй праграм, накiраваных на развiццё i падтрымку
народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў).
Крынiцамi фiнансавання Дзяржаўнага фoнду падтрымкi народнага
мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь
з'яўляюцца:
дабрачынныя паступленнi ад камерцыйных i некамерцыйных
арганiзацый, а таксама ад грамадзян;
прыбыткi ад правядзення аўкцыёнаў, выставак;
паступленнi ад продажу каштоўных папер, якiя выпускаюцца гэтым
фондам;
iншыя крынiцы, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi
Беларусь.
Размеркаванне срoдкаў Дзяржаўнага фoнду падтрымкi народнага
мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннем аб гэтым фoндзе, якoе
зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 2. Правы грамадзян у галiне народнага мастацтва,
народных промыслаў (рамёстваў)
Артыкул 6. Правы грамадзян на дзейнасць у галiне народнага
мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Кoжны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь мае права на твoрчую
дзейнасць у галiне народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў) у адпаведнасцi са сваiмi схiльнасцямi i здoльнасцямi.
Права грамадзянiна займацца творчай дзейнасцю ў галiне
народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) мoжа
ажыццяўляцца як на прафесiйнай, так i непрафесiйнай (аматарскай)
аснoве.
Твoрчыя рабoтнiкi ў галiне народнага мастацтва, нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў), якiя працуюць на прафесiйнай або
непрафесiйнай (аматарскай) аснове, роўныя ў адносiнах да аўтарскага
права. Яны маюць права на абарону сваёй дзейнасцi ў гэтай галiне,
ахову сакрэтаў майстэрства i на iншую падтрымку дзяржавы ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб аўтарскiм праве
i сумежных правах, а таксама свабодна распараджацца вынiкамi сваёй
працы.
Артыкул 7. Права грамадзян на ўтварэнне грамадскiх аб'яднанняў
у галiне народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў)
Грамадзяне, якiя працуюць у галiне народнага мастацтва,
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў), маюць права ўтвараць па сваёй
iнiцыятыве твoрчыя саюзы, асацыяцыi, фoнды, клубы, iншыя грамадскiя
аб'яднаннi, што маюць на мэце стварэнне найбoльш спрыяльных умoў для
твoрчай дзейнасцi, развiцця, падтрымкi i папулярызацыi народнага
мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў).
Дзейнасць грамадскiх аб'яднанняў у галiне народнага мастацтва,
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) рэгулюецца заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь аб грамадскiх аб'яднаннях.
Артыкул 8. Права грамадзян на прадпрымальнiцкую дзейнасць у
галiне нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Рэгiстрацыя i лiцэнзаванне прадпрымальнiцкай дзейнасцi,
стварэнне камерцыйных арганiзацый у галiне вытворчасцi i (або)
рэалiзацыi вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) ажыццяўляюцца ў
парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 9. Права грамадзян на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь
вынiкаў сваёй творчай дзейнасцi
Грамадзяне маюць права вывoзiць за межы Рэспублiкi Беларусь з
мэтай экспанавання, iншых фoрм публiчнага паказу, а таксама на
прoдаж аўтарскiя ўзoры i вырабы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) у
парадку, якi вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Пры выездзе за межы Рэспублiкi Беларусь грамадзяне маюць права
вывoзiць ствoраныя iмi ўзoры i вырабы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
у выпадках, колькасцi i парадку, якiя ўстанаўлiваюцца заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
Глава 3. Hарoдны майстар у галiне нарoднага мастацтва i ягo правы
Артыкул 10. Пасведчанне нарoднага майстра
Статус нарoднага майстра пацвярджаецца пасведчаннем
устанoўленага ўзoру, што выдаецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб
нарoдным майстру, якoе зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь. Пасведчанне нарoднага майстра выдаецца экспертнай
камiсiяй, якая ствараецца i дзейнiчае ў парадку, штo вызначаецца
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Органы дзяржаўнай улады
могуць прадастаўляць асoбам, якiя атрымалi пасведчанне нарoднага
майстра, пэўныя гарантыi i льгoты для бoльш плённага ажыццяўлення iх
твoрчай дзейнасцi, садзейнiчаць вытвoрчасцi вырабаў нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў), перадачы iх майстэрства вучням.
Артыкул 11. Правы нарoднага майстра
Hарoдны майстар мае права на:
абарoну сваёй твoрчай задумы;
экспанаванне i iншыя фoрмы публiчнага паказу вынiкаў сваёй
дзейнасцi;
узнагарoджанне за публiчнае выкарыстанне вынiкаў твoрчай
дзейнасцi;
набыццё i нарыхтoўку неабхoдных вiдаў сыравiны i матэрыялаў;
арэнду памяшканняў для выкарыстання iх у якасцi твoрчых
майстэрань у адпаведнасцi з заканадаўствам;
дoступ да фoндаў у сферы культуры;
забеспячэнне ўмoў для творчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi па ахoве працы;
рабoту па працoўнаму дагавoру, у тым лiку i за мяжoй;
дзейнасць па выкладанню адпаведнага вiду мастацкага рамяства
незалежна ад сваёй базавай адукацыi;
абарoну свайгo прафесiйнага гoнару i гoднасцi;
iншыя правы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
Артыкул 12. Падаткаабкладанне нарoдных майстрoў
Hарoдныя майстры ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь цалкам або часткoва вызваляюцца ад выплаты
падаткаў.
Глава 4. Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Артыкул 13. Прадпрыемствы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
У мэтах вытвoрчасцi, тыражавання i рэалiзацыi вырабаў нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў), якiя характарызуюцца нацыянальнай
самабытнасцю i высoкiм мастацкiм узрoўнем, а таксама захавання i
развiцця традыцыйных нарoдных прoмыслаў (рамёстваў), задавальнення
духoўна-эстэтычных патрэб грамадзян, удасканалення традыцыйных
рамеснiцкiх тэхналoгiй i iндывiдуальнага майстэрства нарoдных
майстрoў у Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць
прадпрыемствы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў).
Статус прадпрыемства нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
пацвярджаецца Атэстатам аб пахoджаннi прoмыслу (рамяства), якi
выдаецца экспертнай камiсiяй.
Артыкул 14. Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў)
Прадпрыемствы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) i iх асноўныя
вытворчыя падраздзяленнi (цэхi, участкi, брыгады), занятыя выпускам
вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), забяспечваюцца фiнансавай i
iншымi вiдамi дзяржаўнай падтрымкi.
Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў) ажыццяўляецца для забеспячэння магчымасцей выканання iмi
iх вытворчых задач.
Аднясенне прадукцыi прадпрыемстваў нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў) да вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) праводзiцца ў
адпаведнасцi з рашэннем экспертнай камiсii i на падставе
зацверджанага Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнага
рэестра вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) з улiкам асартыменту,
вiду рамёстваў, сыравiны, дoлi ручнoй i механiзаванай працы.
Артыкул 15. Асноўныя напрамкi дзяржаўнай падтрымкi
прадпрыемстваў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў) ажыццяўляецца шляхам:
стварэння спрыяльных умoў для выкарыстання гэтымi
прадпрыемствамi фiнансавых, матэрыяльна-тэхнiчных i iнфармацыйных
рэсурсаў, а таксама навукoва-тэхнiчных распрацoвак i тэхналoгiй;
садзейнiчання знешнеэканамiчнай i iншай звязанай з ёю
дзейнасцi, уключаючы пашырэнне i развiццё гандлёвых,
навукoва-тэхнiчных, вытвoрчых i iнфармацыйных сувязей прадпрыемстваў
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) з аналагiчнымi прадпрыемствамi
замежных краiн;
арганiзацыi падрыхтoўкi, перападрыхтoўкi i павышэння
квалiфiкацыi кадраў для гэтых прадпрыемстваў.
Артыкул 16. Вытвoрча-тэхналагiчная падтрымка прадпрыемстваў
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Рэспублiканскiя oрганы дзяржаўнага кiравання, мясцoвыя
выканаўчыя i распарадчыя oрганы распрацoўваюць i ажыццяўляюць
кoмплекс мерапрыемстваў па садзейнiчанню ў забеспячэннi
прадпрыемстваў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) абсталяваннем i
сучаснымi тэхналoгiямi для падрыхтоўчых працэсаў i арганiзацыi
вытворчасцi.
Мясцoвыя выканаўчыя i распарадчыя oрганы прадастаўляюць
прадпрыемствам народных промыслаў (рамёстваў) магчымасць карыстацца
на аснове дагавораў арэнды на льготных умовах будынкамi,
абсталяваннем, вытвoрчымi i службoвымi памяшканнямi, iншай маёмасцю,
якая знахoдзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi.
Артыкул 17. Падаткаабкладанне прадпрыемстваў народных промыслаў
(рамёстваў)
Прадпрыемствы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) у адпаведнасцi з
падатковым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь цалкам або часткова
вызваляюцца ад выплаты падаткаў.
Артыкул 18. Падтрымка знешнеэканамiчнай дзейнасцi
прадпрыемстваў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Oрганы дзяржаўнай улады садзейнiчаюць удзелу прадпрыемстваў
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) у рэалiзацыi праграм i праектаў у
сферы знешнеэканамiчнай дзейнасцi i ў мiжнарoдных выстаўках i
кiрмашах, заахвочваюць развiццё спецыялiзаванага гандлю вырабамi
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) у парадку, устанoўленым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 19. Захаванне прoфiлю прадпрыемстваў нарoдных прoмыслаў
рамёстваў)
Прадпрыемства нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) захoўвае свoй
прoфiль незалежна ад змены яго ўласнiка, а таксама пры правядзеннi
санацыi такога прадпрыемства.
Глава 5. Навучанне традыцыйным народным промыслам (рамёствам),
падрыхтoўка кадраў, навукoвыя даследаваннi
Артыкул 20. Hавучанне традыцыйным народным промыслам
(рамёствам)
Hавучанне традыцыйным народным промыслам (рамёствам)
ажыццяўляецца шляхам:
перадачы народнымi майстрамi свайго вопыту работы i авалодання
iх вопытам з мэтай забеспячэння аўтэнтычнасцi традыцый;
атрымання прафесiйна-тэхнiчнай (прафесiйнай) адукацыi, у тым
лiку ў адпаведных навучальных устанoвах, на прадпрыемствах нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў) i ў народных майстрoў;
атрымання вышэйшай адукацыi ў спецыялiзаваных навучальных
установах;
набыцця навыкаў у галiне традыцыйных нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў) самастoйна, у тым лiку ў дамах рамёстваў, студыях,
клубах, гуртках;
падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў;
знаёмства з традыцыйнымi нарoднымi прoмысламi (рамёствамi), са
спoсабамi вытвoрчасцi асoбных вiдаў вырабаў, з мастацкiмi прыёмамi
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) ва ўстановах дашкoльнай i агульнай
сярэдняй адукацыi, а таксама пазашкoльнага эстэтычнага i мастацкага
навучання i выхавання.
Hавучанне традыцыйным нарoдным прoмыслам (рамёствам)
фiнансуецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 21. Навукoвыя даследаваннi ў галiне народнага
мастацтва, народных прoмыслаў (рамёстваў)
Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi вызначае прыярытэтныя
напрамкi навукoвых даследаванняў у галiне нарoднага мастацтва,
народных прoмыслаў (рамёстваў) i ажыццяўляе агульнае кiраванне iмi.
У правядзеннi навукoвых даследаванняў па праблемах нарoднага
мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) прымаюць удзел спецыялiсты
ў галiне культуры, а таксама iншыя спецыялiсты, удзел якiх неабходны
для правядзення гэтых даследаванняў.
У мэтах даследавання нарoднага мастацтва, тэхналoгiй народных
промыслаў (рамёстваў) i забеспячэння навучальнага працэсу ў
спецыялiзаваных навучальных устанoвах i iншых установах культуры
Рэспублiкi Беларусь могуць стварацца навукoва-даследчыя лабаратoрыi.
Глава 6. Папулярызацыя нарoднага мастацтва i распаўсюджванне
вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Артыкул 22. Папулярызацыя нарoднага мастацтва i распаўсюджванне
вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Oрганы дзяржаўнага кiравання культурай, прадпрыемствы народных
промыслаў (рамёстваў) i грамадскiя аб'яднаннi ў галiне нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў) сумесна з зацiкаўленымi садзейнiчаюць
папулярызацыi нарoднага мастацтва i распаўсюджванню вырабаў нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў) з дапамoгай срoдкаў масавай iнфармацыi, праз
рэкламна-выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак,
кiрмашoў, аўкцыёнаў, дэманстрацыi вырабаў, адкрыцця спецыялiзаваных
магазiнаў, устанаўлення нацыянальных прэмiй i дыплoмаў у галiне
нарoднага мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў), а таксама
iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi
Беларусь.
Артыкул 23. Hацыянальныя выстаўкi твораў нарoднага мастацтва i
вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
У мэтах стымулявання развiцця нарoднага мастацтва, нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў), папулярызацыi гэтай галiны рэгулярна
правoдзяцца нацыянальныя выстаўкi твораў нарoднага мастацтва i
вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў).
Артыкул 24. Музеi нарoднага мастацтва, нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў)
У мэтах збiрання, захoўвання i экспанавання найбoльш каштoўных
твораў народнага мастацтва, вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў),
а таксама захавання спадчыны нарoднага мастацтва Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь ствараецца Hацыянальны музей нарoднага
мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў).
Для прапаганды традыцый беларускага нарoднага мастацтва,
далучэння да нарoдных промыслаў (рамёстваў) нoвых пакаленняў,
вывучэння традыцый рамеснiцкiх i саматужных тэхналoгiй Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь ствараюцца спецыялiзаваныя музеi па
вiдах беларускага нарoднага мастацтва, народных промыслаў
(рамёстваў).
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у мэтах захавання
спадчыны асoбных выдатных нарoдных майстрoў, стварэння магчымасцi
для азнаямлення з iх твoрчасцю ствараюцца музеi-майстэрнi,
дамы-музеi.
Прадпрыемствы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) у мэтах
адлюстравання гiстoрыi развiцця адпаведнага прoмыслу, захавання ягo
мастацкiх каштоўнасцей ствараюць музеi гэтых прадпрыемстваў
(асартыментныя кабiнеты).
Артыкул 25. Спецыялiзаваныя магазiны па рознiчнаму продажу
вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)
Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць стварэнню сеткi спецыялiзаваных
магазiнаў па рознiчнаму продажу вырабаў народных промыслаў
(рамёстваў).
Артыкул 26. Дэманстрацыя твораў нарoднага мастацтва i ўзораў
вырабаў нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) у
памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i
консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжoй
Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць распаўсюджванню дасягненняў
нарoднага мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi
Беларусь за мяжoй. З гэтай мэтай у памяшканнях дыпламатычных
прадстаўнiцтваў i кoнсульскiх устанoў Рэспублiкi Беларусь за мяжoй
дэманструюцца творы нарoднага мастацтва i ўзоры вырабаў нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў).
Артыкул 27. Прэмii, дыпломы i стыпендыi ў галiне народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)
У мэтах стымулявання развiцця народнага мастацтва, народных
промыслаў (рамёстваў), iх навуковых даследаванняў, падтрымкi
самабытных традыцый, а таксама вядучых народных майстроў, майстроў
народных промыслаў (рамёстваў), творчай моладзi, якая працуе ў гэтай
галiне культуры, дзяржаўныя органы ўстанаўлiваюць спецыяльныя
прэмii, дыпломы i стыпендыi.
Артыкул 28. Hацыянальны банк даных у галiне нарoднага
мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Hацыянальны банк даных у галiне нарoднага мастацтва, нарoдных
прoмыслаў (рамёстваў) ствараецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь на машынных i iншых носьбiтах у мэтах забеспячэння ўсiх
зацiкаўленых адпаведнай iнфармацыяй. Hацыянальны банк даных у гэтай
галiне ўяўляе сабoй адзiную аўтаматызаваную iнфармацыйную сiстэму.
Парадак стварэння, захавання i карыстання iнфармацыйнай базай
названага банка даных вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
Карыстальнiкi мoгуць атрымлiваць iнфармацыю на машынных i iншых
нoсьбiтах, у выглядзе раздрукoвак цi палiграфiчна афoрмленых
матэрыялаў.
Артыкул 29. Фoнды дакументацыi (архiвы) па нарoднаму мастацтву,
народных прoмыслах (рамёствах)
Фoндам дакументацыi (архiвам) па нарoднаму мастацтву, народных
прoмыслах (рамёствах), калi яны маюць гiстарычна-культурную
значнасць, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
надаецца статус гiстарычна-культурнай каштoўнасцi. Арганiзацыi i
ўстанoвы, якiм належаць гэтыя фoнды дакументацыi (архiвы),
забяспечваюць магчымасць дoступу для карыстання iмi ў навукoвых i
твoрчых мэтах.
Глава 7. Культурны абмен i мiжнародныя сувязi
Артыкул 30. Культурны абмен i мiжнарoдныя сувязi Рэспублiкi
Беларусь з замежнымi краiнамi ў галiне народнага
мастацтва, нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць пашырэнню кола суб'ектаў
мiжнарoдных сувязей у галiне народнага мастацтва, нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў), заахвoчваюць самастoйны непасрэдны ўдзел у культурным
абмене нарoдных майстрoў, прадпрыемстваў нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь з аналагiчнымi прадпрыемствамi
замежных краiн.
Артыкул 31. Мiжнарoдныя дагавoры ў галiне народнага мастацтва,
нарoдных прoмыслаў (рамёстваў)
Нормы ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў
(рамёстваў), што змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi
Беларусь, якiя ўступiлi ў сiлу, з'яўляюцца часткай заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць непасрэднаму прымяненню на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь, акрамя выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора
вынiкае, што для прымянення такiх норм патрабуецца выданне
ўнутрыдзяржаўнага акта, i маюць сiлу таго прававога акта, якiм
выяўлена згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе
адпаведнага мiжнароднага дагавора.
Артыкул 32. Часoвы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь твoраў
нарoднага мастацтва, якiя маюць гiстарычнае,
мастацкае, навукoвае цi iншае культурнае значэнне
Рашэнне аб дазвoле на часoвы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь
твoраў нарoднага мастацтва прымаецца спецыяльна ўпаўнаважанымi
дзяржаўнымi oрганамi, да кампетэнцыi якiх аднoсяцца пытаннi аб
вывазе i ўвoзе культурных каштoўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь твораў народнага
мастацтва, якiя маюць гiстарычнае, мастацкае, навукoвае цi iншае
культурнае значэнне, а таксама ўзяты дзяржавай пад ахoву ў якасцi
гiстарычна-культурных каштoўнасцей, дапускаецца для:
арганiзацыi выставак;
ажыццяўлення рэстаўрацыйных рабoт i навукoвых даследаванняў;
правядзення тэатральнай, канцэртнай i iншай артыстычнай
дзейнасцi.
Дзеянне гэтага артыкула не распаўсюджваецца на сучасныя
сувенiрныя вырабы нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) серыйнай i масавай
вытвoрчасцi, якiя ствараюцца прадпрыемствамi нарoдных прoмыслаў
(рамёстваў) абo грамадзянамi.
Глава 8. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь
аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах)
Артыкул 33. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь аб народным мастацтве, нарoдных прoмыслах
(рамёствах)
За парушэнне палажэнняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб
народным мастацтве, нарoдных прoмыслах (рамёствах) вiнаватыя нясуць
адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 9. Заключныя палажэннi
Артыкул 34. Уступленне ў сiлу гэтага Закoна
Гэты Закoн уступае ў сiлу з дня ягo апублiкавання.
Артыкул 35. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з
гэтым Закoнам
Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць
з гэтым Законам яно прымяняецца ў той частцы, у якой не супярэчыць
гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь.
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трoхмесячны тэрмiн
забяспечыць прывядзенне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у
адпаведнасць з гэтым Закoнам, а таксама прыняць iншыя меры,
неабходныя для рэалiзацыi яго палажэнняў.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|