ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 5 мая 1999 г. "Палажэнне аб самадзейным калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

 ПАЛАЖЭННЕ АБ САМАДЗЕЙНЫМ КАЛЕКТЫВЕ МАСТАЦКАЙ
 ТВОРЧАСЦI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

 Зацверджана: Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  А.У.Сасноўскi
 05.05.1999

 Узгоднена: Мiнiстр  працы  Рэспублiкi  Беларусь I.А.Лях 29.04.1999,
 Мiнiстр  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь   В.I.Стражаў   21.04.1999,
 старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай У.I.Ганчарык 09.04.1999

                         Агульныя палажэннi

     1.  Самадзейны калектыў мастацкай творчасцi (далей - самадзейны
калектыў)  -  грамадска-культурнае  аб'яднанне  аматараў  музычнага,
харэаграфiчнага,  тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога
i   iншых   вiдаў  мастацтва.  Асноўнымi  прынцыпамi  яго  дзейнасцi
з'яўляюцца   добраахвотнасць,   агульнасць  iнтарэсаў,  даступнасць,
спалучэнне асабiстай iнiцыятывы, арганiзацыi i самаарганiзацыi.

     2.  Дзейнасць  самадзейнага  калектыву  ажыццяўляецца  ў рамках
iснуючага ў Рэспублiцы Беларусь заканадаўства.

     3. Мэты i задачы дзейнасцi самадзейнага калектыву вызначаюцца ў
адпаведнасцi  з прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i
мастацтва.
     Галоўным   сацыяльным   прызначэннем   самадзейнага   калектыву
з'яўляецца:
     адраджэнне,  зберажэнне,  развiццё i распаўсюджванне беларускай
нацыянальнай культуры;
     асваенне  i  папулярызацыя  твораў сусветнага мастацтва, лепшых
узораў сучаснай культуры;
     стварэнне,   захаванне  i  распаўсюджванне  мастацка-эстэтычных
каштоўнасцей;
     выяўленне  i развiццё творчых здольнасцей асобы, стварэнне ўмоў
для яе сацыялiзацыi i культурнай асветы;
     рацыянальнае   выкарыстанне   вольнага   часу  i  задавальненне
культурных запатрабаванняў грамадзян.

     4.  Самадзейны  калектыў  ствараецца  па  iнiцыятыве грамадзян,
грамадскiх   аб'яднанняў,   устаноў,   арганiзацый,  прадпрыемстваў,
дзяржаўных  органаў,  а  таксама органаў тэрытарыяльнага грамадскага
самакiравання па месцы жыхарства.

     5.  Самадзейны  калектыў  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  на  базе
дзяржаўных,  прафсаюзных,  ведамасных  устаноў  культуры,  вышэйшых,
сярэднiх   спецыяльных,   сярэднiх   навучальных   устаноў,  устаноў
пазашкольнай адукацыi   i   выхавання,  прадпрыемстваў  розных  форм
уласнасцi, грамадскiх аб'яднанняў, творчых саюзаў i iнш.

     6.  Дзяржаўныя  органы  ва ўзаемадзеяннi з прафсаюзамi i iншымi
грамадскiмi     аб'яднаннямi     ствараюць    сiстэму    сацыяльных,
арганiзацыйна-прававых   i   эканамiчных  гарантый  для  самадзейных
калектываў.

     7. З мэтай упарадкавання практыкi ўлiку i кантролю за дзейнасцю
самадзейнага калектыву адмiнiстрацыi ўстаноў культуры (арганiзацый i
iнш.)   адначасова   з  увядзеннем  у  дзеянне  дадзенага  Палажэння
ажыццяўляюць пашпартызацыю самадзейных калектываў (дадатак).

               Змест дзейнасцi самадзейнага калектыву

     8.  Самадзейны  калектыў самастойна вызначае жанравую спецыфiку
сваёй дзейнасцi i можа развiвацца як у рамках аднаго жанру, так i на
iх спалучэннi.
     Да асноўных жанравых напрамкаў адносяцца:
     тэатральны  (драматычны, музычны, лялечны тэатр, тэатр паэзii i
прозы, пантамiмы, мiнiяцюр i iнш.);
     вакальна-харавы   (хор,  ансамбль  з  акадэмiчнай,  народнай  i
эстраднай манерай выканання i iнш.);
     харэаграфiчны  (народны,  класiчны,  бальны,  эстрадны  танец i
iнш.);
     музычна-iнструментальны     (аркестры,     ансамблi    народных
iнструментаў, духавой, эстраднай музыкi i iнш.);
     дэкаратыўна-прыкладны    i    выяўленчы    (студыя    лоза-   i
саломапляцення,   керамiкi,  апрацоўкi  дрэва,  вышыўкi  i  ткацтва,
жывапiсу, графiкi, скульптуры i iнш.);
     цыркавы;
     фота-, слайд-, кiна-, вiдэастудыя;
     калектывы,   якiя   дзейнiчаюць  на  спалучэннi  розных  жанраў
мастацтва   (вакальна-iнструментальны  ансамбль,  ансамбль  песнi  i
танца, тэатр песнi i iнш.);
     калектывы,  якiя  выкарыстоўваюць  фальклорныя  традыцыi, маюць
сiнкрэтычны   (дзе   спевы,   музыка,  танец  iснуюць  у  адзiнстве,
нерасчлянёна)   характар  дзейнасцi.  (Фальклорны  гурт  будуе  сваю
дзейнасць  у  адпаведнасцi  з  Палажэннем аб аўтэнтычным фальклорным
гурце   ў   Рэспублiцы  Беларусь,  зацверджаным  Мiнiстрам  культуры
Рэспублiкi   Беларусь   30.04.1999  (зарэгiстраваны  ў  Нацыянальным
рэестры прававых актаў Рэспублiкi Беларусь 14.05.1999 N 8/361).

     9.   Вучэбна-творчая   i  рэпетыцыйная  дзейнасць  самадзейнага
калектыву   з'яўляецца  неад'емнай  часткай  яго  жыццядзейнасцi  як
самастойнай   мастацка-арганiзаванай   сiстэмы.  Яна  накiравана  на
падрыхтоўку канцэртных    праграм,   спектакляў,   выставак,   iншых
мерапрыемстваў i  падначалена  мэтам  мастацка-эстэтычнага  развiцця
асобы.

     10.  Вучэбна-творчая  i  рэпетыцыйная  дзейнасць  у самадзейным
калектыве  будуецца  з  улiкам  спецыфiкi  жанру  i  вiду  мастацкай
дзейнасцi,   ступенi   развiцця   выканаўчага   майстэрства   членаў
калектыву, узроўню iх творчага патэнцыялу, асаблiвасцей рэпертуару i
iнш.

     11. Змест вучэбна-творчай i рэпетыцыйнай дзейнасцi самадзейнага
калектыву  носiць  планавы  характар, вызначаецца мэтанакiраванасцю,
спалучэннем   розных   вiдаў   заняткаў  (iндывiдуальных,  групавых,
калектыўных)  i  заключаецца  ў  авалоданнi  тэарэтычнымi  ведамi  i
практычнымi навыкамi ў пэўным вiдзе мастацтва.

     12.  Вучэбным годам самадзейнага калектыву лiчыцца, як правiла,
тэрмiн з верасня па май (чэрвень).

     13. Канцэртная, выставачная дзейнасць складаецца з:
     правядзення   канцэртных   выступленняў,   паказу   спектакляў,
арганiзацыi выставак i iншых мерапрыемстваў не радзей як адзiн раз у
два  месяцы  з  мэтай  дэманстрацыi  творчых дасягненняў удзельнiкаў
калектыву перад гледачамi;
     удзелу  самадзейнага  калектыву ў раённых, гарадскiх, абласных,
мiжабласных,  занальных, рэгiянальных, рэспублiканскiх i мiжнародных
аглядах, конкурсах, фестывалях i выстаўках.

                 Кiраўнiцтва самадзейным калектывам

     14.   Нарматыўна-прававое,   фiнансава-эканамiчнае  рэгуляванне
дзейнасцi  самадзейнага  калектыву  ажыццяўляецца  ў  залежнасцi  ад
ведамаснай    прыналежнасцi   базавай   установы   (арганiзацыi)   -
Мiнiстэрствам  культуры  Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларускай i г.д.

     15.  Рэспублiканскiя,  абласныя  i  раённыя профiльныя ўстановы
(Беларускi  iнстытут праблем культуры, абласныя, гарадскiя i раённыя
навукова-метадычныя  цэнтры,  Цэнтры  народнай творчасцi, вышэйшыя i
сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя  ўстановы  i  г.д.)  ажыццяўляюць
арганiзацыйна-метадычнае   кiраўнiцтва   самадзейным   калектывам  i
аказваюць яму рэпертуарную дапамогу.

     16. Пытаннi                             арганiзацыйна-творчага,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага  кiраўнiцтва   самадзейнага   калектыву
вырашаюцца  ўпраўленнямi культуры аблвыканкомаў,  аддзеламi культуры
райгарвыканкомаў,   кiраўнiкамi   базавых   устаноў   адпаведна   iх
тэрытарыяльнай i ведамаснай прыналежнасцi.

     17. Адмiнiстрацыя базавай ўстановы (арганiзацыi) адказвае за:
     фiнансавае  i  матэрыяльна-тэхнiчнае  забеспячэнне самадзейнага
калектыву (прадастаўляе   памяшканне   для  рэпетыцыйнай  дзейнасцi,
забяспечвае тэхнiчнымi сродкамi, музычнымi iнструментамi, сцэнiчнымi
касцюмамi,    абсталяваннем,    матэрыяламi,   садзейнiчае   набыццю
рэпертуарна-метадычнай лiтаратуры i г.д.);
     кадравае   забеспячэнне   (вызначае   i  зацвярджае  неабходную
колькасць   работнiкаў  (хормайстар,  канцэртмайстар,  балетмайстар,
акампанiятар,  рэжысёр,  касцюмер  i  iнш.),  прызначае  i  звальняе
кiраўнiка   (кiраўнiкоў)  самадзейнага  калектыву  па  ўзгадненню  з
вышэйстаячымi  органамi  кiравання, прымае рашэнне аб матэрыяльным i
маральным  заахвочваннi,  спрыяе павышэнню iх прафесiйнага ўзроўню i
iнш.);
     арганiзацыйна-творчае    забеспячэнне    (стварае   ўмовы   для
вучэбна-творчай, выставачнай, канцэртнай дзейнасцi, удзелу ў святах,
аглядах, фестывалях, конкурсах, вядзе ўлiк дзейнасцi);
     вядзенне   i  захаванне  арганiзацыйна-тэхнiчнай  дакументацыi,
рэпетыцыйнай i канцэртнай дзейнасцi i г.д.  i  ажыццяўляе  адпаведны
кантроль,  садзейнiчае  развiццю  творчых  здольнасцей i культурнаму
адпачынку ўдзельнiкаў калектыву.
     Адмiнiстрацыя  базавай  ўстановы  (арганiзацыi)  не  мае  права
пазбаўляць самадзейны калектыў базы дзейнасцi.

     18.  Дзейнасць самадзейнага калектыву ўзначальвае кiраўнiк, якi
мае спецыяльную адукацыю альбо валодае неабходнымi ведамi, уменнямi,
навыкамi ў адпаведным вiдзе мастацкай творчасцi i выхаваўчай работы.

     19.    Кiраўнiк    самадзейнага   калектыву   вырашае   пытаннi
арганiзацыйнай,  вучэбна-творчай i выхаваўчай работы з калектывам. У
яго абавязкi ўваходзiць:
     ажыццяўленне набору ўдзельнiкаў;
     вядзенне   неабходнай   арганiзацыйна-тэхнiчнай   дакументацыi:
журнала ўлiку работы,  састаўленне планаў i праграм вучэбна-творчай,
рэпетыцыйнай, канцэртна-сцэнiчнай дзейнасцi калектыву;
     фармiраванне   рэпертуару  калектыву  i  салiстаў,  падрыхтоўка
пасяджэнняў аматарскiх аб'яднанняў;
     правядзенне  iндывiдуальных,  групавых  i  калектыўных заняткаў
згодна з раскладам;
     забеспячэнне   падрыхтоўкi   i  арганiзацыя  паказу  канцэртных
нумароў, спектакляў, выставак i г.д.;
     арганiзацыя  ўдзелу калектыву ў аглядах, конкурсах, фестывалях,
святах, iншых культурна-масавых мерапрыемствах;
     наладжванне творчых кантактаў з iншымi мастацкiмi калектывамi;
     ажыццяўленне  фона-,  фота-, вiдэа-, аўдыёфiксацыi выступленняў
калектыву;
     стварэнне  i  захаванне  архiва  калектыву (планы, справаздачы,
альбомы,  праграмы,  афiшы, рэклама, буклеты, матэрыялы перыядычнага
друку, iнш.);
     вырашэнне   пытанняў   набыцця   касцюмаў,   абутку,   музычных
iнструментаў, рэквiзiту, iншай тэхнiчнай апаратуры i г.д.;
     удасканальванне асабiстага прафесiйнага майстэрства;
     стварэнне  ўмоў  бяспекi  здароўя  ўдзельнiкаў калектыву падчас
рэпетыцыйных, канцэртных   выступленняў   i   гастрольных   паездак,
падтрыманне   станоўчага    маральна-псiхалагiчнага    мiкраклiмату,
забеспячэнне дысцыплiны i парадку ў калектыве;
     адказнасць за      процiпажарную       бяспеку,       захаванне
санiтарна-гiгiенiчных  нормаў,  захаванне матэрыяльных каштоўнасцей.

     20. Формай   самакiравання  ў  самадзейным  калектыве  выступае
мастацкi  савет  з  лiку  ўдзельнiкаў,  якi   ствараецца   з   мэтай
каардынацыi арганiзацыйнай, вучэбна-творчай i канцэртнай дзейнасцi.

     21.  У  аб'ём  працоўнага часу кiраўнiка самадзейнага калектыву
ўлiчваецца вучэбна-творчая,  рэпетыцыйная,  арганiзацыйна-творчая  i
канцэртна-сцэнiчная работа  з  калектывам,  самападрыхтоўка i падбор
рэпертуару,  музычнага  матэрыялу,  аранжыроўка  твораў,   складанне
кампазiцый  танцаў  i  г.д.  Улiк  рэпетыцыйных  заняткаў вядзецца з
разлiку 3 вучэбныя гадзiны ў дзень для кiраўнiка,  для акампанiятара
- 4 гадзiны (вучэбная гадзiна - 45 хвiлiн). Працягласць рэпетыцыйнай
дзейнасцi залежыць ад адпаведных характарыстык калектыву i складае ў
сярэднiм 75,6 гадзiны ў месяц.

      Фiнансавае забеспячэнне дзейнасцi самадзейнага калектыву

     22. Фiнансаванне дзейнасцi самадзейнага калектыву ажыццяўляецца
за     кошт     сродкаў    вытворчых    прадпрыемстваў,    мясцовага
(рэспублiканскага) бюджэту, пазабюджэтных паступленняў.

     23.   Службовы   аклад   кiраўнiка   (кiраўнiкоў)  самадзейнага
калектыву вызначаецца ва ўстаноўленым парадку.

     Заўвага.  Памеры  стаўкi  1-га  разраду,  надбавак,  прэмiй для
работнiкаў  ведамасных  культурна-асветных устаноў, якiя знаходзяцца
на     балансе    гаспадарча-разлiковых    прадпрыемстваў,    могуць
устанаўлiвацца  базавымi прадпрыемствамi на ўзроўнях, якiя вызначаны
калектыўнымi дагаворамi (пагадненнямi).

     24.  Грашовыя  сродкi,  якiя атрыманы самадзейным калектывам ад
канцэртнай  дзейнасцi,  iншых  вiдаў  платных  паслуг  насельнiцтву,
спонсарскiя  ахвяраваннi  паступаюць  на  рахунак базавай установы i
ўлiчваюцца   асобна.   Сродкi   расходуюцца  на  патрэбы  калектыву:
умацаванне  яго  матэрыяльна-тэхнiчнай  базы,  пакрыццё транспартных
выдаткаў,  прэмiраванне  кiраўнiка,  удзельнiкаў i iнш. Расходаванне
гэтых   сродкаў   без   ведама   кiраўнiка   творчага  калектыву  не
дазваляецца.

     25.   Каштарыс   даходаў   i  выдаткаў  самадзейнага  калектыву
складаецца   яго   кiраўнiком  i  зацвярджаецца  кiраўнiком  базавай
установы (арганiзацыi).

     26. Творчыя паездкi, удзел самадзейнага калектыву ў фестывалях,
конкурсах  i  г.д.  ажыццяўляюцца за кошт сродкаў установы культуры,
базавага   прадпрыемства,  а  таксама  органаў  культуры,  адукацыi,
прафсаюзаў,  даходаў  ад  самастойнай  канцэртнай дзейнасцi, за кошт
фундатарства прыватных асоб i арганiзацый.

     27.   Па   вынiках   вучэбна-творчай   i  канцэртнай  дзейнасцi
самадзейны   калектыў  можа  ўзнагароджвацца  дыпломамi,  граматамi,
каштоўнымi  прызамi, падарункамi, прэмiравацца, вылучацца на наданне
наймення  "народны" ("узорны"). Памер i перыядычнасць прэмiравання з
пазабюджэтнага   фонду   вызначаюцца  кiраўнiком  базавай  установы,
мясцовымi   выканаўчымi   i   распарадчымi   органамi,   грамадскiмi
аб'яднаннямi i iнш.

     28.  Кiраўнiк  базавай  установы  пры  наяўнасцi  пазабюджэтных
сродкаў   мае   права   ажыццяўляць   выплату  выдаткаў  удзельнiкам
калектыву,  якiя звязаны з харчаваннем, пражываннем i праездам у час
выязных канцэртаў, удзелу ў фестывалях, святах, конкурсах i аглядах.
Сродкi ад   правядзення  платных  канцэртаў,  выставак  могуць  быць
выкарыстаны на аплату ганарараў удзельнiкам i кiраўнiку самадзейнага
калектыву.

     29.  Для  пастановачнай  i  кансультацыйнай  дзейнасцi кiраўнiк
самадзейнага калектыву па ўзгадненню з кiраўнiцтвам базавай установы
(арганiзацыi)   мае   права  запрашаць  балетмайстраў,  хормайстраў,
рэжысёраў,  кампазiтараў,  мастакоў  i  iншых  спецыялiстаў  за кошт
сродкаў базавай установы або сродкаў калектыву.

             Спыненне дзейнасцi самадзейнага калектыву

     30.  Спыненне  дзейнасцi  самадзейнага  калектыву адбываецца па
прычынах  яго  неадпаведнасцi  патрабаванням  дадзенага Палажэння, а
таксама немагчымасцi яго далейшага функцыянавання.

     31.  Спыненне дзейнасцi ажыццяўляецца загадам кiраўнiка базавай
установы (арганiзацыi), у спрэчных выпадках - вышэйстаячымi органамi
кiравання.

                                       Дадатак
                                       да Палажэння аб самадзейным
                                       калектыве мастацкай творчасцi
                                       ў Рэспублiцы Беларусь
                                       05.05.1999

                              ПАШПАРТ
             самадзейнага калектыву мастацкай творчасцi

 Назва _____________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 Базавая ўстанова __________________________________________________
                         поўная назва i паштовы адрас
 ___________________________________________________________________
 Ведамасная прыналежнасць базавай установы _________________________
 ___________________________________________________________________
 Год стварэння калектыву ___________________________________________
 Дата i  нумар  рашэння  аб  наданнi  наймення   "народны   (узорны)
 самадзейны калектыў" ______________________________________________
 Дата пацвярджэння наймення ________________________________________
 ___________________________________________________________________
 Кiраўнiк (з якога года кiруе) _____________________________________
                                  прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
 ___________________________________________________________________
 адукацыя __________________________________________________________
                год заканчэння, назва навучальнай установы
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 хатнi адрас, тэлефон ______________________________________________
 ___________________________________________________________________
 Акампанiятар ______________________________________________________
 Хормайстар ________________________________________________________
 Балетмайстар ______________________________________________________
 iнш. ______________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 Жанравы накiрунак _________________________________________________
 Агульная характарыстыка   складу   ўдзельнiкаў   (колькасць  ______
 узроставыя паказчыкi (ад _____ гадоў  да  _____  гадоў),  сацыяльны
 статус (вучань, рабочы, служачы) __________________________________
 ___________________________________________________________________
 Склад мастацкага савета ___________________________________________
 ___________________________________________________________________
 Характарыстыка матэрыяльна-тэхнiчнай базы:
 памяшканне, займаемая плошча (кв.м) _______________________________
                                      пастаяннае - часова займаемае,
 ___________________________________________________________________
                 абсталяванае - прыстасаванае, iнш.
 музычныя iнструменты ______________________________________________
                                   назва, колькасць
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 аўдыёвiзуальныя сродкi ____________________________________________
                         аўдыё-, вiдэамагнiтафоны, гукаўзмацняльная
 ___________________________________________________________________
                   апаратура, назва, год набыцця
 ___________________________________________________________________
 камп'ютэрная i множыльная тэхнiка _________________________________
                                          назва, год набыцця
 касцюмы ___________________________________________________________
                            колькасць, год вырабу
 ___________________________________________________________________
 Iншыя звесткi _____________________________________________________
 Удзел у   абласных,   рэспублiканскiх   i   мiжнародных  конкурсах,
 фестывалях ________________________________________________________
                   год, назва фестывалю, атрыманае званне
 ___________________________________________________________________




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России