ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 марта 1999 г. №366 "Аб зацвярджэннi Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       15 сакавiка 1999 г. N 366

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПЛАНА РАЗВIЦЦЯ АДУКАЦЫI Ў
 ГАЛIНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА НА 1999-2004 ГАДЫ

     У  мэтах  далейшага развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека,
рэалiзацыi ў  Рэспублiцы Беларусь рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi ААН
ад 23  снежня  1994  г.  "Дзесяцiгоддзе  адукацыi  ў  галiне  правоў
чалавека  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:

     1.  Зацвердзiць  Нацыянальны  план  развiцця  адукацыi ў галiне
правоў чалавека на 1999-2004 гады (прыкладаецца).

     2.  Мiнiстэрствам,  iншым  рэспублiканскiм  органам дзяржаўнага
кiравання,   аблвыканкомам   i   Мiнскаму   гарвыканкому  ажыццявiць
мерапрыемствы,  прадугледжаныя Нацыянальным планам развiцця адукацыi
ў галiне правоў чалавека на 1999-2004 гады.

     3. Кантроль за выкананнем Нацыянальнага плана развiцця адукацыi
ў  галiне правоў чалавека на 1999-2004 гады ўскласцi на Мiнiстэрства
адукацыi.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 15.03.1999 N 366

                          НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПЛАН
             развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека
                       ў Рэспублiцы Беларусь

     Адукацыя  ў  галiне  правоў чалавека ў Беларусi пачала сiстэмна
развiвацца  з  1995 года, калi згодна з Нацыянальным планам дзеянняў
па ахове правоў дзiцяцi на 1995-2000 гады  ў  навучальных  установах
быў  уведзены  спецыяльны  курс  "Правы дзiцяцi".  За апошнiя гады ў
большасцi  рэгiёнаў  Беларусi  склалася  пэўная   сiстэма   развiцця
адукацыi  ў  галiне  правоў  дзiцяцi.  Тэма  правоў  дзiцяцi  шырока
загучала  ў  навучальным  працэсе  ўстаноў   адукацыi,   пазаўрочнай
дзейнасцi,   на   бацькоўскiх   сходах,   лекторыях,   у   клубах  i
унiверсiтэтах.  Палажэннi Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi  i  Закона
Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  правах  дзiцяцi"  ўвайшлi  ў змест многiх
нарматыўных  актаў,  якiя  датычацца  школы,  статутаў,  дэкларацый,
выкарыстоўваюцца   ў   дзейнасцi  органаў  дзiцячага  самакiравання,
дзiцячых рухаў.
     У  1995-1998  гадах  выдадзены  6  дапаможнiкаў для выкладчыкаў
спецкурса  "Правы дзiцяцi". Правядзенне рэспублiканскага конкурсу на
лепшыя    публiкацыi   ў   перыядычным   друку,   тэлерадыёперадачы,
прысвечаныя   ахове  правоў  дзяцей,  дазволiлi  стварыць  у  многiх
перыядычных   выданнях   рубрыкi   "Правы   дзiцяцi".   У   вучэбных
дапаможнiках  i  перыядычным друку апублiкаваны тэксты Канвенцыi ААН
аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi Беларусi "Аб правах дзiцяцi".
     У  1998 годзе згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад
15  студзеня  1998  г.  N  36  "Аб зацвярджэннi складу Нацыянальнага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь i плана мерапрыемстваў па святкаванню ў
Рэспублiцы Беларусь 50-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыi правоў
чалавека"  ў  навучальных  установах уведзены спецыяльны курс "Правы
чалавека".   Яго   ўвядзенне,   правядзенне   iншых  мерапрыемстваў,
прысвечаных   50-годдзю   Усеагульнай  дэкларацыi  правоў  чалавека,
дазволiлi прыдаць адукацыi ў галiне правоў чалавека больш сiстэмны i
прафесiянальны   характар.  Распрацаваны  праграмы  гэтага  курса  i
iнструктыўна-метадычныя пiсьмы аб яго вывучэннi ў агульнаадукацыйных
школах,  прафесiянальна-тэхнiчных,  сярэднiх  спецыяльных i вышэйшых
навучальных   установах.   Ва   ўстановы  адукацыi,  iншыя  ўстановы
накiраваны  плакаты,  календары,  спецыяльная  лiтаратура  з тэкстам
Усеагульнай  дэкларацыi  правоў чалавека. Ва ўстановах адукацыi ўсiх
тыпаў  праведзены спецыяльны ўрок, створаны куткi (стэнды), выстаўкi
лiтаратуры,  прысвечаныя  50-годдзю  Усеагульнай  дэкларацыi  правоў
чалавека.  На базе Нацыянальнага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi з
дапамогай Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) ствараецца iнфармацыйны цэнтр
па правах чалавека, правах дзiцяцi.
     Аналiз  стану  адукацыi ў галiне правоў чалавека, праведзены на
пашыраным  выязным пасяджэннi калегii Мiнiстэрства адукацыi ў снежнi
1998 г., сведчыць аб шэрагу нявырашаных пытанняў i праблем. Амаль ва
ўсiх   установах   адукацыi  назiраецца  дэфiцыт  вучэбна-метадычнай
лiтаратуры  па  вывучэнню  спецкурса  "Правы  дзiцяцi".  У большасцi
навучальных устаноў розных тыпаў адсутнiчаюць вучэбныя дапаможнiкi i
лiтаратура   ў  дапамогу  выкладчыкам  спецкурса  "Правы  чалавека",
вучням, навучэнцам i студэнтам, не вызначаны канцэптуальныя падыходы
да выкладання спецкурса ў сярэднiх i вышэйшых навучальных установах.
Палажэннi  Усеагульнай  дэкларацыi  правоў  чалавека  i Канвенцыi аб
правах  дзiцяцi  не ўвайшлi ў змест падручнiкаў, не выкарыстоўваюцца
пры выданнi сшыткаў, дзённiкаў, падручнiкаў, лiтаратуры. Перыядычныя
выданнi   публiкуюць   мала  матэрыялаў,  якiя  адлюстроўваюць  стан
адукацыi  ў галiне правоў чалавека, знаёмяць з новымi тэхналогiямi i
лепшым  вопытам  па  гэтай  праблеме.  Неаслабнай  увагi  дзяржаўных
органаў i грамадскiх арганiзацый патрабуюць пытаннi захавання правоў
дзяцей, навучэнцаў i студэнтаў.
     Праведзенае анкетаванне 1,4 тыс.вучняў агульнаадукацыйных  школ
i   навучэнцаў   прафесiянальна-тэхнiчных   i  сярэднiх  спецыяльных
навучальных устаноў паказала,  што вучнёўская  моладзь  падтрымлiвае
арганiзацыю   вывучэння  палажэнняў  Усеагульнай  дэкларацыi  правоў
чалавека i Канвенцыi аб правах  дзiцяцi  i  лiчыць,  што  аб  правах
чалавека,  правах  дзiцяцi  трэба гаварыць больш,  прытым даступна i
цiкава  з  дзецьмi,  педагогамi,  бацькамi,  грамадскасцю,   зрабiць
даступнымi  для кожнага тэксты мiжнародных i нацыянальных дакументаў
i навукова-папулярную лiтаратуру па гэтай праблеме.
     Патрабуе   далейшага   пашырэння   супрацоўнiцтва  Беларусi  са
структурамi  ААН,  АБСЕ, Саветам Еўропы, iншымi краiнамi па пытаннях
развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека.

                           Мэты i задачы

     Мэтай  Нацыянальнага  плана  развiцця  адукацыi ў галiне правоў
чалавека ў Рэспублiцы Беларусь (далей - Нацыянальны план) з'яўляецца
ажыццяўленне   дадатковых   мер   дзяржаўных  органаў  i  грамадскiх
аб'яднанняў  па далейшаму развiццю адукацыi ў галiне правоў чалавека
на  1999-2004  гады,  рэалiзацыi  ў  Беларусi  рэзалюцыi Генеральнай
Асамблеi  ААН  ад 23 снежня 1994 г. "Дзесяцiгоддзе адукацыi ў галiне
правоў чалавека Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый".
     Нацыянальны план прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
     стварэнне  кожнаму  дзiцяцi  i  даросламу шырокiх iнфармацыйных
магчымасцей  для азнаямлення са зместам палажэнняў Мiжнароднага бiля
аб  правах  чалавека, Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб правах дзiцяцi", iншых мiжнародных i нацыянальных актаў
у галiне правоў чалавека;
     стварэнне  ў  краiне  разгалiнаванай i шматступеньчатай сiстэмы
адукацыi  ў  галiне  правоў  чалавека,  выкарыстанне  для гэтай мэты
разнастайных   форм  вывучэння  i  прапаганды  палажэнняў  важнейшых
мiжнародных дакументаў у галiне правоў чалавека ў вучэбным працэсе i
пазаўрочнай дзейнасцi;
     стварэнне  спрыяльных  умоў  для  выкладчыкаў спецкурсаў "Правы
чалавека",  "Правы  дзiцяцi",  iншых  педагогаў,  кiраўнiкоў устаноў
адукацыi  шляхам  распрацоўкi  i  выдання падручнiкаў, дапаможнiкаў,
вучэбна-метадычнай  лiтаратуры, правядзення тэлеўрокаў, публiкавання
матэрыялаў  аб  новых  тэхналогiях,  лепшым  нацыянальным i замежным
вопыце;
     шырокi  ўдзел  дзяржаўных  органаў  i  грамадскiх аб'яднанняў у
развiццi адукацыi ў галiне правоў чалавека;
     развiццё супрацоўнiцтва краiны са структурамi ААН, АБСЕ, Савета
Еўропы,  iншымi  краiнамi  па  пытаннях  развiцця  адукацыi ў галiне
правоў чалавека.

         Мерапрыемствы, прадугледжаныя Нацыянальным планам
    развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999-2004 гады

 ------------------------------------T---------------------T--------
        Найменне мерапрыемстваў      ¦Адказныя за выкананне¦ Тэмiн
 ------------------------------------+---------------------+--------

 1. Апублiкаваць тэксты Усеагульнай   Мiнадукацыi,          1999-
 дэкларацыi правоў чалавека (далей -  Дзяржкамдрук          2004
 УДПЧ), Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў                       гады
 перыядычных выданнях i
 вучэбна-метадычнай лiтаратуры

 2. Выдаць тэксты УДПЧ, Канвенцыi аб        -"-              -"-
 правах дзiцяцi масавым тыражом для
 шырокага распаўсюджвання

 3. Выкарыстаць палажэннi УДПЧ,             -"-              -"-
 Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона
 Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
 дзiцяцi" пры выданнi сшыткаў,
 дзённiкаў, падручнiкаў,
 вучэбна-метадычнай i дзiцячай
 лiтаратуры

 4. Выдаваць у якасцi дадатку да      МУС, Мiнюст,          1999-
 пашпарта, пасведчання аб нараджэннi, аблвыканкомы,         2004
 пасведчання аб шлюбе, вадзiцельскага Мiнскi гарвыканком    гады
 пасведчання тэксты УДПЧ, Канвенцыi
 аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi
 Беларусь "Аб правах дзiцяцi" (для
 непаўналетнiх)

 5. Стварыць у раёнах, гарадах,       Мiнадукацыi,           -"-
 установах адукацыi, культуры         Мiнкультуры,
 iнфармацыйныя цэнтры па правах       аблвыканкомы,
 чалавека, правах дзiцяцi без         Мiнскi гарвыканком
 дадатковага павелiчэння колькасцi
 працуючых

 6. Апублiкаваць у педагагiчных       Мiнадукацыi           1999-
 перыядычных i вучэбна-метадычных                           2003
 выданнях мiжнародныя i нацыянальныя                        гады
 дакументы па пытаннях адукацыi ў
 галiне правоў чалавека

 7. Удакладнiць змест i месца               -"-             1999-
 спецкурсаў "Правы чалавека", "Правы                        2004
 дзiцяцi" ў навучальна-выхаваўчым                           гады
 працэсе ўстаноў адукацыi розных
 тыпаў у 1999/2000 i наступных
 навучальных гадах, падрыхтаваць i
 апублiкаваць неабходныя
 iнструктыўна-метадычныя матэрыялы

 8. Уключыць палажэннi УДПЧ,                -"-              -"-
 Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў змест
 вучэбных праграм i падручнiкаў

 9. Распрацаваць i выдаць вучэбныя    Мiнадукацыi,           -"-
 дапаможнiкi "Правы чалавека", "Правы Дзяржкамдрук, БДУ
 дзiцяцi" для педагогаў, школьнiкаў,
 навучэнцаў i студэнтаў

 10. Уключыць палажэннi УДПЧ,         Мiнадукацыi,           -"-
 Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў змест  Дзяржкаммоладзi,
 нарматыўных актаў, якiя датычацца    аблвыканкомы,
 адукацыi, статутаў, дэкларацый,      Мiнскi гарвыканком
 хартый

 11. Арганiзаваць сiстэматычнае       Мiнадукацыi,           -"-
 iнфармаванне бацькоў, грамадскасцi   Мiнкультуры,
 аб палажэннях УДПЧ, Канвенцыi аб     аблвыканкомы,
 правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi    Мiнскi гарвыканком
 Беларусь "Аб правах дзiцяцi" на
 бацькоўскiх сходах, пры рабоце
 лекторыяў, клубаў i народных
 унiверсiтэтаў

 12. Распрацаваць i апублiкаваць      Мiнадукацыi           1999 год
 рэкамендацыйны спiсак мастацкай
 лiтаратуры, у якой адлюстроўваецца
 тэма правоў чалавека, для дзяцей,
 навучэнцаў, студэнтаў i педагогаў

 13. Распрацаваць i выдаць                  -"-             1999-
 хрэстаматыi для чытання па праблеме                        2001
 правоў  чалавека, правоў дзiцяцi для                       гады
 школьнiкаў малодшага, сярэдняга i
 старэйшага ўзросту

 14. Выкарыстаць палажэннi УДПЧ,      Дзяржкамдрук,         1999-
 Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона  Мiнадукацыi           2004
 Рэспублiкi Беларусь "Аб правах                             гады
 дзiцяцi" пры выданнi паштовак i
 календароў

 15. Выпусцiць паштовы канверт i      Мiнсувязi             2003-
 картачку з арыгiнальнай маркай,                            2004
 прысвечаныя 55-й гадавiне прыняцця                         гады
 УДПЧ i 15-й гадавiне прыняцця
 Канвенцыi аб правах дзiцяцi

 16. Прапагандаваць палажэннi УДПЧ,   мiнiстэрствы,         1999-
 Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона  iншыя рэспублiканскiя 2004
 Рэспублiкi Беларусь  "Аб правах      органы дзяржаўнага    гады
 дзiцяцi" на прадпрыемствах, ва       кiравання,
 ўстановах, арганiзацыях. Стварыць    аблвыканкомы,
 для гэтых мэт куткi (стэнды) "Правы  Мiнскi гарвыканком
 чалавека"

 17. Практыкаваць правядзенне дэкад   Мiнадукацыi,          1999-
 прававых ведаў ва ўстановах адукацыi аблвыканкомы,         2004
 розных тыпаў з уключэннем у  iх      Мiнскi гарвыканком    гады,
 урока (заняткаў) "Усеагульная                              1-10
 дэкларацыя правоў чалавека ў маiм                          снежня
 жыццi", "Канвенцыя ААН аб правах
 дзiцяцi ў маiм жыццi"

 18. Арганiзаваць цыкл                Белдзяржтэлерадыё-    1999-
 тэлерадыёперадач, прысвечаных УДПЧ i кампанiя              2004
 Канвенцыi аб правах дзiцяцi                                гады

 19. Правесцi цыкл тэлеўрокаў аб      Мiнадукацыi,           -"-
 вывучэннi правоў чалавека, правоў    Белдзяржтэлерадыё-
 дзiцяцi са школьнiкамi, навучэнцамi  кампанiя
 i студэнтамi

 20. Штогод праводзiць конкурсы       Мiнадукацыi,           -"-
 сачыненняў, вершаў, апавяданняў,     Мiнкультуры
 песень сярод школьнiкаў, навучэнцаў
 на тэмы правоў чалавека, правоў
 дзiцяцi

 21. Падрыхтаваць i выдаць 3 зборнiкi Мiнадукацыi,          1999
 лепшых сачыненняў, вершаў,           Дзяржкамдрук,         год,
 апавяданняў, песень, прысвечаных     Мiнкультуры           2001
 правам чалавека, правам дзiцяцi                            год,
                                                            2003 год

 22. Правесцi конкурс студэнцкiх      Мiнадукацыi, БДУ      1999-
 работ па праблеме правоў чалавека                          2004
                                                            гады

 23. Арганiзаваць выстаўкi лiтаратуры Мiнадукацыi,          1999-
 па правах чалавека, правах дзiцяцi ў Мiнкультуры           2004
 бiблiятэках                                                гады,
                                                            штогод

 24. Арганiзаваць кiнафестывалi,      Мiнкультуры           1999-
 прысвечаныя правам чалавека, правам                        2004
 дзiцяцi                                                    гады

 25. Правесцi спартыўныя агiтпрабегi, Мiнспорт, Мiнадукацыi  -"-
 прысвечаныя 55-й гадавiне
 Усеагульнай дэкларацыi правоў
 чалавека, 10-й i 15-й гадавiнам
 Канвенцыi аб правах дзiцяцi

 26. Правесцi цыклы курсаў i          Мiнадукацыi, БДУ       -"-
 семiнараў для педагогаў, якiя
 выкладаюць правы чалавека, правы
 дзiцяцi ў навучальных установах
 розных тыпаў

 27. Падрыхтаваць i правесцi                -"-             2000-
 навукова-практычную канферэнцыю                            2001
 "Праблемы правоў чалавека ў                                гады
 структуры i змесце прафесiянальнай
 адукацыi", мiжнародны сiмпозiум
 "Правы чалавека i адукацыя:
 праблемы, перспектывы"

 28. Арганiзаваць навуковыя                 -"-              -"-
 даследаваннi па праблеме развiцця
 адукацыi ў галiне  правоў чалавека

 29. Вызначыць у кожнай вобласцi,     Мiнадукацыi,          1999-
 г.Мiнску навучальныя ўстановы        аблвыканкомы,         2000
 (школы, ПТВ, ССНУ) для правядзення   Мiнскi гарвыканком    гады
 эксперыментальнай работы па
 праблемах развiцця адукацыi ў галiне
 правоў чалавека

 30. Стварыць кафедры, лабараторыi па Мiнадукацыi, БДУ       -"-
 правах чалавека ў вышэйшых
 навучальных установах адукацыi, якiя
 ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi
 кiруючых кадраў i спецыялiстаў
 адукацыi, у Нацыянальным iнстытуце
 адукацыi

 31. Правесцi рэспублiканскiя               -"-             2000-
 конкурсы арыгiнальных матэрыялаў                           2004
 лепшага педагагiчнага вопыту ў                             гады
 развiццi адукацыi ў галiне правоў
 чалавека

 32. Апублiкаваць цыклы артыкулаў,    Мiнадукацыi           1999-
 прысвечаных адукацыi ў галiне правоў                       2004
 чалавека, правоў дзiцяцi, у                                гады
 перыядычных педагагiчных выданнях

 33. Практыкаваць правядзенне         Мiнадукацыi, БДУ       -"-
 сацыялагiчных даследаванняў сярод
 школьнiкаў, навучэнцаў, студэнтаў,
 педагогаў, iншых катэгорый
 насельнiцтва, накiраваных на
 высвятленне адносiн да правоў
 чалавека, правоў дзiцяцi

 34. Аналiзаваць якасць ведаў         Мiнадукацыi,          1999-
 школьнiкаў, навучэнцаў, студэнтаў у  аблвыканкомы,         2004
 галiне правоў чалавека, правоў       Мiнскi гарвыканком    гады,
 дзiцяцi                                                    штогод

 35. Правесцi рэспублiканскi конкурс  Мiнадукацыi           2001 год
 "Настаўнiк года" ў галiне адукацыi
 па праблемах "Правы чалавека",
 "Правы дзiцяцi"

 36. Штогод узнагароджваць лепшых     Мiнадукацыi,          1999-
 педагогаў, работнiкаў адукацыi за    аблвыканкомы,         2004
 дасягнутыя поспехi ў развiццi        Мiнскi гарвыканком    гады
 адукацыi ў галiне правоў чалавека

 37. Развiваць мiжнароднае            МЗС, Мiнадукацыi       -"-
 супрацоўнiцтва органаў i ўстаноў
 адукацыi па праблемах развiцця
 адукацыi ў галiне правоў чалавека




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России